Аляксандр Іванавіч Перапяліцын

беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч, супрацоўнік спецыяльных службаў СССР і БССР

Аляксандр Іванавіч Перапяліцын (25 лютага 1913, Пакроўск, Самарская губерня — 15 жніўня 1967, Масква) — беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч, супрацоўнік спецыяльных службаў СССР і БССР.

Аляксандр Іванавіч Перапяліцын
Нараджэнне 25 лютага 1913(1913-02-25)
Смерць 15 жніўня 1967(1967-08-15) (54 гады)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Старшыня КДБ пры СМ БССР (1954—1959), намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР (1959—1967). Генерал-маёр.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Пакроўску Самарскай губерні (цяпер — Энгельс Саратаўскай вобласці Расіі). Рускі.

У 1948 годзе завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б). Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе слесарам паравознага дэпо станцыі Пакроўск. У 1933—1935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, затым да 1941 года працаваў слесарам, начальнікам пашпартнага стала аддзела прыёму і звальнення паравознага дэпо станцыі Пакроўск, абіраўся сакратаром вузлавога камітэта УЛКСМ і сакратаром вузлавога камітэта УКП(б) станцыі Пакроўск Разанска-Уральскай чыгункі.

У 1941—1944 гадах займаў пасады сакратара па прамысловасці і транспарту, другога сакратара Энгельскага гаркама УКП(б), з 1944 года — на партыйнай рабоце ў БССР — інструктар аддзела кадраў ЦК КП(б), намеснік загадчыка, загадчык адміністрацыйным аддзелам ЦК КП(б). У 1952 годзе па персанальным рашэнні ЦК КПСС накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі і прызначаны намеснікам Міністра дзяржаўнай бяспекі БССР.

З 6 красавіка 1954 года па 31 жніўня 1959 года — старшыня КДБ пры СМ БССР. У 1959—1967 гадах — намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР.

Памёр 16 жніўня 1967 года ў Маскве.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 7 медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн.: «Кавалер», 2008. — ISBN 978-985-6053-36-1
  • Перепелицын Александр Иванович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 43.

Спасылкі правіць