Аляксандр Іванавіч Саракач

Аляксандр Іванавіч Саракач (нар. 11 жніўня 1963, в. Леднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Аляксандр Іванавіч Саракач
Нараджэнне 11 снежня 1963(1963-12-11) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». Служыў у радах Савецкай Арміі. З 1987 года працаваў на Мінскай нафтабазе ў г. Фаніпалі Дзяржынскага раёна. Прайшоў працоўны шлях ад слесара кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі 3-га разраду Мінскай нафтабазы да галоўнага інжынера рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта—Мінскаблнафтапрадукт» г. Фаніпаля Дзяржынскага раёна. Працаваў старшынёй Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З’яўляўся дэпутатам Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, старшынёй Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта[1].

Зноскі