Аляксандр Іванавіч Смолік

гісторык, культуролаг, педагог

Аляксандр Іванавіч Смо́лік[1] (нар. 24 кастрычніка 1944) — вучоны, гісторык і культуролаг, кандыдат гістарычных навук (1973), доктар культуралогіі (2000), прафесар (1999).

Аляксандр Іванавіч Смолік
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1944(1944-10-24) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, педагог
Навуковая сфера гісторыя і культуралогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1973) і доктар культуралогіі[d] (2000)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Каловічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у ім з 1968 года, у 1972—1992 гадах дэкан факультэта. З 1992 года прарэктар Беларускага інстытута культуры, з 2010 года загадчык кафедры культуралогіі[2]. У 2018 годзе прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац, манаграфій і падручнікаў па гісторыі Беларусі, тэорыі і гісторыі культуры і яе ўзаемадзеянні сацыяльна-палітычнымі інстытутамі грамадства. Вызначыў сутнасць, змест і дзейнасць сацыяльных інстытутаў у поскатастрофным грамадстве. Стваральнік беларускай культуралагічнай школы[4].

Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Искусство и культура»[5].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Кафедра культурологии(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт БДУКМ
  3. Смолик Александр Иванович (руск.) // Сайт БДУКМ
  4. Смолік Аляксандр Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  5. Искусство и культура Архівавана 22 студзеня 2022. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць