Аляксандр Аляксандравіч Бушкоў

Аляксандр Аляксандравіч Бушкоў (нар. 5 красавіка 1956, Мінусінск) — расійскі пісьменнік, працуе ў жанрах дэтэктыву і фэнтэзі, а таксама публіцыстыкі па сусветнай гісторыі і біялогіі. Таксама перакладаў польскую мастацкую літаратуру. Працаваў паштальёнам, рабочым геафізічнай экспедыцыі, страхавым агентам[1]. Першае апавяданне «Вараг без запрашэння» пісьменніка надрукавана ў часопісе «Літаратурная вучоба» ў 1981 годзе. У 1986 годзе ў Краснаярску выдаў свой першы збор апавяданняў «Стаяць у агні». Жыве і працуе ў Краснаярску. Прытрымліваецца погляду, што пісьменнік павінен пісаць не чакаючы натхнення. Шмат займаецца самаадукацыяй, але ў школьныя гады быў двоечнікам і хуліганам.

Аляксандр Бушкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 красавіка 1956(1956-04-05) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі
Гады творчасці з 1981
Жанр гісторыя, баявік, дэтэктыў, навуковая фантастыка, фэнтэзі
shantarsk.ru
Творы на сайце Lib.ru

Публікацыі па гісторыі i антрапалогіі правіць

Аляксандр Бушкоў апублікаваў серыю кніг пад агульнай назвай «Расія, якой не было»[2]. Бушкоў, спасылаючыся на некаторыя крыніцы і літаратуру, відвінуў у гэтай серыі кніг наступныя ідэі:

  • хрышчэнне Кіеўская Русь магло адбыцца не пад візантыйскім традыцыям, якія пазней прывялі да ўзнікнення Праваслаўнай царквы, а па заходнееўрапейскім традыцыям (пазней замацаваным у Каталіцкай царкве);
  • мангола-татарскага нашэсця на ўсходнеславянскія землі не было, татары былі суседзямі славян і мелі з імі саюзныя адносіны, на самой справе гэта маглі быць міжусобныя войны славянскіх князёў, у якіх удзельнічалі татарскія найміты, нашэсце татарскіх атрадаў у некаторыя краіны Еўропы магло быць звязана з міжнароднай палітыкай гэтых князёў;
  • Ілжедзмітрый І праводзіў даволі прагрэсіўную палітыку падчас свайго царавання ў Маскве, яго забойства і звязаныя з гэтым польскія пагромы ў горадзе былі вынікамі інтрыг кіруючых колаў Рэчы Паспалітайі маскоўскіх баяр, Іван Сусанін не заводзіў ніякіх палякаў у лес;
  • Пётр І не праводзіў ніякай «еўрапеізацыі» Расіі, бо многае ў гэтым кірунку было зроблена яшчэ да яго нараджэння, фактычна ён ажыццяўляў татальную бюракратызацыю дзяржавы, чым значна ёй пашкодзіў;
  • імператары Пётр III і Павел рыхтавалі і праводзілі ў жыццё даволі прагрэсіўныя рэформы;
  • дзекабрысты маглі б распачаць грамадзянскую вайну, а іх пераўтварэнні прывялі б толькі да ўсталявання жорсткай дыктатуры ў краіне.

Некаторыя іншыя творы, як гістарычныя даследаванні, так і гістарычныя дэтэктывы, прысвечаны асобам Івана Жахлівага, кардынала Рышэл’е, Уладзіміра Пуціна. У многіх кнігах Бушкова па гісторыі разглядаецца канцэпцыя альтернатыўнага развіцця гісторыі.

Кніга «Зямля. Планета зданяў» прысвечана праблемам антрапалогіі. Асноўная ідэя кнігі — паказаць ненавуковасць тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна, спробы многіх паслядоўнікаў дарвінізму «падагнаць» археалагічныя дадзеныя пад свае погляды і адкінуць без увагі тыя знаходкі, якія супярэчаць храналогіі эвалюцыяністаў. Таксама аўтар звяртае ўвагу на папулярызацыю эвалюцыйнай тэорыі атэістамі і палітычнымі радыкаламі, што прывяло напрыклад да ўзнікнення канцэпцыі сацыял-дарвінізму, як навуковай спробы апраўдаць расізм, каланіялізм і нацыяналізм.

Усе даследчыя кнігі Бушкова з аднаго боку з’яўляюцца вынікам доўгага і плённага вывучэння рознабаковай літаратуры на рускай, польскай і чэшскай мовах, з другога маюць характар выкліку папулярным навуковым камнцэпцыям і навукова-папулярнаму стылю (напрыклад, выкарыстанне ненарматыўнай лексікі). Але трэба зазначыць, што ўвогуле супрацьпастаўленне сваіх поглядаў афіцыйным навуковым канцэпцыям і выкарыстанне жаргонізмаў характэрна даволі распаўсюджаныя прыёмы сярод навукоўцаў. Яшчэ адна адметнасць Бушкова — выкарыстанне слова «інтэлігент» толькі ў негатыўным сенсе, для апісання недаадукаваных асоб, якія прэтэндуюць на вырашэнне праблем, якія дрэнна разумеюць.

Зноскі

  1. Буровский А.Провинциал, о котором заговорила страна//Сто знаменитых красноярцев. Красноярск: Красноярское книжное издательство, 2003 Архівавана 11 верасня 2016.
  2. Яшчэ адна кніга з назвай «Расія, якой не было. Руская Атлантыда» была напісана гісторыкам Андрэем Буроўскім. Яна прадстаўляе сабой даследаванне па гісторыі Ноўгарада i Вялікага княства Літоўскага, прысвечаных развіццю ўсходнеславянскіх народаў (аўтар іх усіх лічыў рускімі) ва ўмовах альтэрнатыўных дэспатычнаму кіраванню маскоўскіх уладароў

Спасылкі правіць