Аляксандр Аляксандравіч Мінін

Аляксандр Аляксандравіч Мінін (28 жніўня 1924, вёска Арлея, Полацкі раён — 2002) — Герой Савецкага Саюза.

Аляксандр Аляксандравіч Мінін
Дата нараджэння 28 жніўня 1924(1924-08-28)
Месца нараджэння вёска Арлея, Полацкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 2002(2002)
Месца смерці Магілёў
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19431945
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

Працаваў у калгасе. 3 15.05.1942 г. разведчык партызанскага атрада 3-й Беларускай партызанскай брыгады. Са снежня 1943 г. на фронце, разведчык, камандзір аддзялення 77-га стралковага палка 26-й стралковай дывізіі. У ноч на 15.07.1944 г. на поўнач ад в. Мяркіне Варэнскага раёна Літвы А. А. Мінін разам з таварышам першым у палку фарсіраваў р. Нёман, узарваў 6 кулямётных гнёздаў ворага, стварыў умовы для пераправы палка. У час Беларускай аперацыі захапіў 29 «языкоў». Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, «За службу Радзіме» 3-й ступені. Пасля вайны дэмабілізаваўся. Жыў і працаваў у Магілёве. У 1948 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мінін Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская Энцыклапедыя : у 18 тамах / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 10. — С. 386.