Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў

Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Су́риков; 15 жніўня 1940, Мурманск) — расійскі дзяржаўны дзеяч, губернатар Алтайскага края ў 1996—2004, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі (2006—2018).

Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў
Аляксандр Сурыкаў. Мінск, 2007 год
Аляксандр Сурыкаў. Мінск, 2007 год
Сцяг6-ы Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Сцяг
6 лютага 2006 — 24 жніўня 2018
Папярэднік Дзмітрый Фёдаравіч Аяцкаў
Пераемнік Міхаіл Віктаравіч Бабіч
Сцяг Глава адміністрацыі (губернатар)
Алтайскага края
Сцяг
20 снежня 1996 — 4 красавіка 2004
Папярэднік Леў Аляксандравіч Каршуноў
Пераемнік Міхаіл Сяргеевіч Еўдакімаў
Нараджэнне 15 жніўня 1940(1940-08-15) (83 гады)
Партыя КПСС (19731991), Адзіная Расія2004 года)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасол Расіі ў Беларусі правіць

З 6 лютага 2006 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

27 жніўня 2007 Сурыкаў заявіў, што ў адказ на планы ЗША па разгортванню элементаў сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе «Расія і Беларусь могуць прыняць рашэнне аб стварэнні новых сумесных ваенных аб’ектаў, у тым ліку і ядзерных». Пазней ён сказаў, што ў Расіі няма планаў размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, а словы яго «няправільна інтэрпрэтавалі». Заява пасла, тым не менш, выклікала неадкладную рэзкую рэакцыю на Захадзе.

7 лютага 2009 Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выступіла з крытыкай выказванняў пасла Расіі ў Мінску Аляксандра Сурыкава на прэс-канферэнцыі 6 лютага[1].

Зноскі