Аляксандр Анатолевіч Масяйкоў

Аляксандр Анатолевіч Масяйкоў (26 ліпеня 1971, Магілёў, Беларуская ССР, СССР) — савецкі і беларускі канаіст, алімпійскі чэмпіён 1992 года па веславанні на каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. Заслужаны майстар спорту СССР (1992).

Аляксандр Анатолевіч Масяйкоў
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 26 ліпеня 1971(1971-07-26) (52 гады)
Грамадзянства
Рост 178 см

Біяграфія правіць

Выпускнік Магілёўскага педагагічнага інстытута. Трохкратны чэмпіён свету: 1994 — веславанне на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м, 1997 — на каноэ-двойцы і каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м.

Чэмпіён СССР 1990, 1991 гг. Сярэбраны і бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1991 г. на каноэ-двойцы на дыстанцыях 500 і 1000 м.

На Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне 21-гадовы Масяйкоў і 20-гадовы Дзмітрый Даўгалёнак (трэнер — Сяргей Пастрэхін) прынеслі Аб’яднанай камандзе адзінае золата ў веславанні на байдарках і каноэ. Акрамя гэтага золата Аб’яднаная каманда выйграла толькі адзін сярэбраны медаль высілкамі канаіста Міхаіла Слівінскага.

Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1997 года на каноэ-адзіночцы.

Ганаровы грамадзянін горада Магілёва з 2001 года.

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1][2].

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць