Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч

палітык БССР

Алякса́ндр Аніке́евіч Чарнушэ́віч (1899Капыль29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — палітычны дзеяч БССР.

Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч
5-ы Народны камісар асветы БССР
1933 — люты 1936
Папярэднік Антон Платун
Пераемнік Аляксандр Варончанка
Нараджэнне 1899
Смерць 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

З беларускай сялянскай сям’і. Удзельнік савецкага партызанскага руху на Беларусі ў грамадзянскую вайну, потым барацьбы з бандытызмам. 3 1922 года на партыйнай рабоце: сакратар Грэскага райкама КП(б)Б, загадчык аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акруговых камітэтаў КП(б)Б, культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б. 3 кастрычніка 1932 года сакратар Менскага гаркама КП(б)Б. У сакавіку 1933 — лютым 1936 — наркам асветы БССР, потым загадчык аддзела забеспячэння Беларускай геалагічнай разведкі. У 1933 годзе быў сябрам Палітычнай камісіі для перагляду расійска-беларускага слоўніка і новых правіл беларускай мовы.

Член ЦК КП(б)Б у 1929—1936 гадах, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1931—1934 гадах, кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1935—1936 гадах. Член ЦВК БССР у 1931—1936, член Прэзідыума ЦВК БССР у 1933—1936 гадах.

19 чэрвеня 1937 года арыштаваны органамі НКУС БССР і 28 кастрычніка 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР «як удзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі» асуджаны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Пасмяротна рэабілітаваны 15 снежня 1956 года.

Сям’я правіць

Быў жанаты з Марыяй Лукінічнай Чарнушэвіч (1902—?). Марыя Чарнушэвіч была арыштаваная 4 лістапада 1937 года ў Менску, 28 лістапада 1937 года асобай нарадай пры НКУС асуджаная як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў лагераў, этапаваная ў Карагандзінскі лагер НКУС Казахскай ССР (Акмолінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы). Рэабілітаваная 26 чэрвеня 1956 года.

Літаратура правіць