Аляксандр Аркадзевіч Шлык

Аляксандр Аркадзевіч Шлык (1 лістапада 1928, Мінск — 30 лістапада 1984) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі фотасінтэзу. Член-карэспандэнт АН СССР (1966). Доктар біялагічных навук (1963), прафесар (1965).

Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Дата нараджэння 1 лістапада 1928(1928-11-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1984(1984-11-30) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера біяхімія і біяфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Вядомыя вучні Уладзілен Лазаравіч Калер
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ у 1950 годзе.

З 1950 года ў Інстытуце біялогіі АН Беларусі.

З 1957 года загадчык лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1973 года дырэктар створанага на яе базе Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.

Аўтар навуковых прац па біягенезе пігментнага апарату фотасінтэзу.

Абгрунтаваў існаванне і высветліў асноўныя заканамернасці працэсу аднаўлення хларафілу, выявіў метабалічную гетэрагеннасць пігментаў. Паказаў, што хларафіл b сінтэзуецца з лабільных малекул хларафілу a; стварыў канцэпцыю цэнтраў біясінтэзу хларафілу і высветліў асноўныя прынцыпы іх функцыянавання.

Некаторыя працы правіць

  • Метод меченных атомов в изучении биосинтеза хлорофилла. Мн., 1956
  • Метаболизм хлорофилла в зеленом растении. Мн., 1965
  • Chlorophyle biosynthesis in etiolated and greening leaves // Advamces in Photosynthesis Research. The Hague, 1984

Зноскі

  1. а б Шлык Александр Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць