Аляксандр Артуравіч Роу

Аляксандр Артуравіч Роу (руск.: Александр Артурович Роу; 8.3.1906, Масква — 28.12.1973) — расійскі кінарэжысёр, буйнейшы майстар жанру кінаказкі. Народны артыст Расіі (1968).

Аляксандр Артуравіч Роу
Дата нараджэння 24 лютага (9 сакавіка) 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1973(1973-12-28) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
IMDb ID 0745498
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў кінашколу Б. Чайкоўскага (1930) і драматычны тэхнікум імя Ярмолавай у Маскве (1934). У кіно з 1930 года.

Творчасць правіць

Паставіў прасякнутыя паэзіяй, гумарам, фантастычнай рамантыкай фільмы: «Па шчупаковаму загаду» (1938), «Васіліса Прыгожая» (1939), «Канёк-гарбунок» (паводле П. Яршова, 1941), «Кашчэй Бессмяротны» (1945), «Новыя прыгоды Ката ў ботах» (1958), «Мар’я-майстрыха» (1960), «Каралеўства крывых люстэркаў» (1963), «Марозка» (1965), «Агонь, вада і медныя трубы» (1968), «Варвара-краса, доўгая каса» (1970), «Залатыя рогі» (1973) і інш. Экранізаваў творы М. Гогаля: «Майская ноч, або Тапельніца» (1952, стэрэафільм), «Вечары на хутары каля Дзіканькі» (1961). Ставіў карціны, прысвечаныя сучаснасці.

Зноскі

Літаратура правіць