Аляксандр Барысавіч Кацнельсон

Аляксандр Барысавіч Кацнельсон (16 (28) снежня 1896, Бабруйск — 16 кастрычніка 1988, Чалябінск) — савецкі афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Стваральнік навукова-практычнай школы афтальмолагаў на Паўднёвым Урале.

Аляксандр Барысавіч Кацнельсон
Дата нараджэння 16 снежня 1896(1896-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1988(1988-10-16) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці афтальмолаг
Навуковая сфера афтальмалогія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Бабруйску. У 1922 скончыў з адзнакай Адэскі медыцынскі інстытут. З 1933 асістэнт, з 1937 дацэнт, з 1940 прафесар, загадчык кафедры вочных хвароб 1-га Харкаўскага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны кіраваў афтальмалагічнай службай ваеннага шпіталя ў Архангельску. У 1944—1969 загадчык кафедры вочных хвароб Чалябінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Заснавальнік кафедры і клінікі вочных хвароб у Чалябінскай абласной (цяпер — клінічнай) бальніцы — цэнтры падрыхтоўкі афтальмолагаў. Арганізатар абласнога афтальмалагічнага таварыства, гарадской і абласной афтальмалагічных службаў: вочных аддзяленняў, трахаматознага дыспансера, міжабласнога супрацьтуберкулёзнага вочнага аддзялення.

Сачыненні правіць

  • Фликтенулезное (туберкулезно-аллергическое) воспаление глаз. Ч., 1948;
  • Аномалии развития и заболевания глаз в раннем детском возрасте. Л., 1957;
  • Витамины в физиологии и витаминная недостаточность в патологии органа зрения. Л., 1960;
  • Ксерофтальмия: её оперативное лечение. Ч., 1960. Соавт. П. С. Каплунович  (руск.);
  • Герпетические заболевания глаз. Л., 1969.

Зноскі

Спасылкі правіць