Аляксандр Бжастоўскі

кашталян мазавецкі

Аляксандр Бжастоўскі (? — 1820) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Апошні кашталян мазавецкі (1791—1795).

Аляксандр Бжастоўскі
Герб «Стрэмя»
Герб «Стрэмя»
3-і кашталян мазавецкі[d]
1791 — 1795
Папярэднік Францішак Падоскі[d]
Нараджэнне 1740-я
Смерць 1820[1]
Род Бжастоўскія
Бацька Адам Бжастоўскі
Маці Генавефа з Агінскіх[d]
Жонка Ганна Вадынская
Дзеці Міхал
Дзейнасць кашталян
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Адама Бжастоўскага. Староста ваўкавыскі ў 1779—1783, сакалоўскі з 1783, кашталян мазавецкі з 1791. Пасол на сойм 1776, з 1790 — на Чатырохгадовы сойм 1788—92, прыхільнік рэформ.

У 1798 атрымаў ад прускага караля графскі тытул.

Сям'я правіць

Быў жанаты з Ганнай Вадынскай і меў з ёй сына Міхала.

Зноскі

  1. Aleksander Brzostowski // NUKAT — 2002.