Аляксандр Васільевіч Кірсанаў

Аляксандр Васільевіч Кірсанаў (23 снежня 1898, г. Казань — 18 лістапада 1994) — Герой Савецкага Саюза.

Аляксандр Васільевіч Кірсанаў
Дата нараджэння 23 снежня 1898(1898-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1994(1994-11-16) (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Род войскаў пяхота
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Даваенная біяграфія правіць

Нарадзіўся ў працоўнай сям’і. У Чырвонай Арміі з 1920 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў артылерыйскае аддзяленне Аб’яднанай ваеннай школы (Кіеў, 1926), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1949).

З верасня 1941 года ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобласці. У ноч на 28 верасня 1943 года стралковая дывізія пад камандаваннем А. В. Кірсанава пераправілася праз раку, захапіла плацдарм і паспяхова адбіла шматлікія контратакі пераўзыходзячых сіл праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза Аляксандру Васільевічу Кірсанаву прысвоена 15 студзеня 1944 года.

За гады вайны яго імя 21 раз згадвалася ў зводках і загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. У 1949 годзе пасля заканчэння Ваеннай акадэміі Генштаба быў прызначаны намеснікам камандзіра паветрана-дэсантнага корпуса (Полацк), а потым — начальнікам Вышэйшых афіцэрскіх курсаў Паветрана-дэсантных войскаў.

Са жніўня 1955 па 17 верасня 1960 год служыў начальнікам спецкафедры БДУ, а ў 1960—1974 гадах працаваў на пасадзе прарэктара Белдзяржуніверсітэта.

Узнагароды правіць

Кавалер ордэнаў Леніна (двойчы), Чырвонага Сцяга (чатыры разы), Суворава II ступені, Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені.

Памяць правіць

Ён з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам гарадоў Чарнігаў, Брагін і Калінкавічы.

Зноскі

Спасылкі правіць