Аляксандр Генадзевіч Сялява

беларускі футбаліст

Аляксандр Сялява (нар. 17 мая 1992, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Аляксандр Сялява
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Генадзевіч Сялява
Нарадзіўся 17 мая 1992(1992-05-17)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см[2]
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2010—2011 Беларусь Клечаск (Клецк) 44 (5)
2012—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 73 (4)
2016—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 113 (1)
2021 Беларусь Дынама (Мінск) 27 (0)
2022—2023 Расія Растоў 19 (1)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2014 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
2020— Беларусь Беларусь 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бялыніцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце гуляў за магілёўскае «Хімвалакно» і барысаўскі БАТЭ-РМ, вучыўся ў мінскім РВАР. Пазней апынуўся ў дублі барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 года з-за медыцынскіх праблем. Паўторнае абследаванне праз паўтары гады праблем не выявіла. З 2010 года выступаў за «Клечаск», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У 2012 годзе перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 замацаваўся ў аснове жодзінскага клуба на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, у верасні 2014 года вярнуўся на поле і зноў замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3].

У канцы 2015 года цікавасць да Сялявы стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Ігарам Бурко афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба[4]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў строй і заваяваў месца ў асноўным складзе салігарчан. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У першай палове сезона 2017 у асноўным выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сезон[6].

У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[7]. У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў другой палове 2020 года стаў радзей з’яўляцца на полі.

У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[8] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[9], дзе стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У снежні 2021 года перайшоў у «Растоў»[10]. Пакінуў растоўскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года[11].

У ліпені 2023 года зноў далучыўся да мінскага «Дынама»[12]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[13].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў у яе трапляць. 14 жніўня 2013 года вярнуўся ў зборную ў матчы супраць Ісландыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 года яшчэ чатыры матчы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацый УЕФА супраць Албаніі (0:2).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль БАТЭ   18 3
2010 Д3 Клечаск   20 2
2011 Д2 Клечаск   24 3
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ   6 0
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ   29 3
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ   16 1
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ   22 0
2016 Д1 Шахцёр   14 0
2017 Д1 Шахцёр   23 1
2018 Д1 Шахцёр   25 0
2019 Д1 Шахцёр   29 0
2020 Д1 Шахцёр   22 0
2021 Д1 Дынама   27 0
2021/22 (2) Д1 Растоў   7 0
2022/23 Д1 Растоў   12 1
2023 (2) Д1 Дынама   14 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Selyava // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/syalyava-alyaksandr
  3. "Торпедо-БелАЗ" продлил соглашения с четырьмя игроками (руск.). football.by (9 студзеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  4. "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  5. Бурко и Селява продлили контракты с "Шахтером" (руск.). football.by (21 снежня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером" (руск.). football.by (5 лістапада 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Бурко, Архипов и Селява покинули "Шахтер" (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Селява подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (23 снежня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Александр Селява стал игроком "Ростова" (руск.). football.by (29 снежня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. Селява покинул "Ростов" (руск.). football.by (27 чэрвеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. Селява стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Александр Селява принял решение по поводу своего будущего (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.