Аляксандр Генадзевіч Шумілін

Алякса́ндр Гена́дзевіч Шумі́лін (16 мая 1971[1], в. Куроўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях[2] з 2013 па 2021 гады. Доктар эканамічных навук (2016)[3], дацэнт.

Аляксандр Шумілін
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
15 кастрычніка 2013 — 21 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Ігар Войтаў
Пераемнік Сяргей Шлычкоў
Нараджэнне 16 мая 1971(1971-05-16) (52 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2016)
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды
ордэн Дружбы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 мая 1971 года ў в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію[4].

Пасля завяршэння вучобы працаваў інжынерам кафедры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1993—1996 гадах — аспірант.

У 19972008 гадах — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У кастрычніку — лістападзе 2008 года — прарэктар па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У 2008—2010 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2011 гадах — прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2011—2012 гадах — загадчык кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2012—2013 гадах — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.

З 15 кастрычніка 2013 года[2] па 21 снежня 2021 года працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[5], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[6].

У студзені 2022 года прызначаны акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.[7]

Узнагароды правіць

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[8].

Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт камітэта па навуцы і тэхналогіях. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 31 мая 2015.
  2. а б Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.).
  3. 28 декабря 2016 года состоялось заседание Президиума Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь Архівавана 26 студзеня 2022.
  4. Шумілін Аляксандр Генадзьевіч. БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  5. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  6. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  7. На заседании Президиума и Бюро Президиума НАН Беларуси … // Навука. — 2022. — 25 студзеня. — С.3
  8. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.