Аляксандр (князь дубровіцкі)

князь дубровіцкі ў 1223 годзе

Аляксандр (XII ст. — 1 чэрвеня 1223) — князь дубровіцкі (зг. 1223).

Аляксандр
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1 чэрвеня 1223(1223-06-01)
Род Ізяславічы Тураўскія
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

На думку Мікалая Баўмгартэна, Аляксандр быў сынам дубровіцкага князя Глеба Юр’евіча і ўнукам тураўскага князя Юрыя Яраславіча. На думку Алега Рапава, «мог быць унукам або сынам» Глеба Юр’евіча. Даследчыкі зыходзяць толькі з таго, што Аляксандр быў дубровіцкім князем як і Глеб у свой час.

Удзельнічаў у паходзе да Калкі, падчас бітвы Аляксандр знаходзіўся ва ўмацаваным лагеры на правым беразе Калкі і трапіў у палон разам вялікім князем кіеўскім Мсціславам Раманавічам і яго зяцем князем Андрэем. Потым яны трапілі ў палон да манголаў і 1 чэрвеня 1223 года ўсе трое раздушаны дошкамі, на якіх манголы селі абедаць.

На думку Лявонція Вайтовіча, Аляксандр таксама быў зяцем вялікага князя кіеўскага Мсціслава Раманавіча.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць