Аляксандр Гіларый Палубінскі

маршалак вялікі літоўскі

Аляксандр Гіларый Палубінскі (6 жніўня 1627 — 3 лістапада 1679) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Аляксандр Гіларый Палубінскі
Аляксандр Гіларый Палубінскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандр Гіларый Палубінскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Ястрабец зменены»
Герб «Ястрабец зменены»
Вялікі маршалак літоўскі
1669 — 1679
Папярэднік Крыштаф Завіша
Пераемнік Станіслаў Казімір Радзівіл
Староста жамойцкі
1668 — 1669
Папярэднік Юрый Караль Глябовіч
Пераемнік Віктар Канстанцін Млечка
Нараджэнне 6 верасня 1626(1626-09-06)
Смерць 3 лістапада 1679(1679-11-03)[1] (53 гады)
Месца пахавання
Род Палубінскія[d]
Бацька Канстанцін Палубінскі
Маці Соф’я з Сапегаў[d]
Жонка 1) Сюзана Храптовіч
2) Соф’я Канстанцыя Валадковіч
Дзеці

ад другога шлюбу: Дамінік Ян Міхал, Крыштаф Канстанцін,

Тэадора, Кацярына, Ганна Марыяна, Ізабела Хелена
Адукацыя
Дзейнасць палкаводзец, дзяржаўны дзеяч

Вучыўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, у Кракаве, Галандыі, Францыі. З 1646 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы.

Падкаморы слонімскі ў 1650—1654, вялікі падстолі літоўскі ў 1654, пісар польны літоўскі ў 1654—1668, староста генеральны жамойцкі ў 1669—1670, маршалак вялікі літоўскі з 1669.

Ваенная дзейнасць правіць

Вызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў, пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў ва ўзяцці Мазыра (люты 1649), у Лоеўскай бітве (1649), бітве пад Белай Царквой (23 верасня 1651).

На чале кавалерыйскіх харугваў браў удзел у асноўных ваенных дзеяннях у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667: у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654), аблозе Магілёва ў пачатку 1655; у баях супраць шведаў у Польшчы, у вызваленні Менска ў лістападзе 1658 і іншых. У 16591660 ваяваў у Інфлянтах. У складзе дывізіі Паўла Яна Сапегі ўдзельнічаў у Палонкаўскай бітве (1660), аблозе Барысава, вызваленні Шклова і Оршы, бітве на рацэ Бася з войскам Ю. Далгарукага, Кушліцкай бітве (1661).

Дзяржаўная дзейнасць і валоданні правіць

Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Рудабелкай, Дзятлавам, Горамі Вялікімі, Горкамі. З 1655 адміністратар Берасцейскай эканоміі, быў старостам бабруйскім, ваўкавыскім, слонімскім.

У 1662 фундаваў Глускі бернардзінскі кляштар.

Пасля адрачэння ад трона Яна II Казіміра ў 1668 і смерці Міхала Вішнявецкага ў 1673 выступаў за абранне на трон Рэчы Паспалітай цара Аляксея Міхайлавіча.

Сям’я правіць

Сын парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага і Соф’і Сапегі, дачкі мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі.

Двойчы быў жанаты. Спачатку з Сюзанай Храптовіч, дачкой новагародскага ваяводы Юрыя Храптовіча і ўдавой новагародскага ваяводы Тамаша Сапегі. Дзяцей з ёй не меў.

Другі раз ажаніўся ў 1652 з Соф’яй Канстанцыяй Валадковіч, дачкой новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча. Меў з ёй сыноў Дамініка Яна Міхала і Крыштафа Канстанціна, дачок Тэадору, Кацярыну (памерлі ў дзяцінстве), Ганну Марыяну (? — 1690), жонку Дамініка Мікалая Радівіла, і Ізабелу Хелену (? — 1721), жонку Юрыя Станіслава Сапегі.

Зноскі

Літаратура правіць