Аляксандр Дажбог Сапега

кашталян віцебскі, староста аршанскі

Аляксандр Дажбог Сапега (Аляксандр Багдан, Аляксандр Тэадат) (1585 — студзень 1635) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Аляксандр Дажбог Сапега
Ліс
Ліс
8-ы кашталян віцебскі
кастрычнік 1613 — 1615
Папярэднік Міхал Друцкі-Сакалінскі
Пераемнік Мікалай Вольскі
чашнік вялікі літоўскі
25 лютага 1631 — 1632
Папярэднік Ян Галоўчынскі
Пераемнік Крыштаф Кішка
Нараджэнне 1585[1][2][…]
Смерць не раней за 15 студзеня 1635
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Рыгор Іванавіч Сапега[3]
Маці Соф’я са Стравінскіх[d][3]
Жонка каля Альжбета з Хадкевічаў[d][3]
Дзеці Ганна з Сапегаў[d][4] і Крысціна Канстанцыя з Сапегаў[d][4][5]
Веравызнанне кальвінізм
Званне ротмістр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе). Падкаморы віцебскі з 1606, староста аршанскі з 1610, кашталян віцебскі ў 1613—1615 (адмовіўся ад пасады), староста прапойскі і чачэрскі з 1622, крычаўскі (да 1631), чашнік ВКЛ у 1631—1632. Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618.

У 1621 браў удзел у Хоцінскай бітве, дзе пасля смерці гетмана Яна Кароля Хадкевіча прыняў камандаванне літоўскім войскам.

У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй за Інфлянты.

У 1631 атрымаў пасаду вялікага літоўскага чашніка, але хутка адмовіўся ад яе з-за дрэннага стану здароўя.

Заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Астроўне (Віцебскае ваяводства).

Сям’я правіць

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф’і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.

Меў брата Крыштафа Стэфана.

Ажаніўся ў 1613 годзе з Альжбетай Хадкевіч (памерла пасля 1630), дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў з ёй дзяцей:

Зноскі

Спасылкі правіць