Аляксандр Завадскі

Аляксандр Завадскі (польск.: Aleksander Zawadzki; 16 снежня 1899, Бендзін, Расійская імперыя — 7 жніўня 1964, Варшава, ПНР) — польскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі ў 1952—1964 гадах.

Аляксандр Завадскі
польск.: Aleksander Zawadzki
Фатаграфія
Фатаграфія
Сцяг2-і Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР
20 лістапада 1952 — 7 жніўня 1964
Папярэднік Баляслаў Берут
Пераемнік Эдвард Охаб
Нараджэнне 16 снежня 1899(1899-12-16)[1][2][…]
Смерць 7 жніўня 1964(1964-08-07)[4][1][…] (64 гады)
Месца пахавання
Веравызнанне атэізм
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны, шахцёр
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне генерал-маёр і дывізійный генерал[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Бендзін (на той момант — Германская імперыя, цяпер — Польшча). З 1915 года — рабочы па найму ў сельскай гаспадарцы, затым у металургіі і шахтах. У 1922 годзе стаў членам Камуністычнага саюза моладзі Польшчы (КСМП), з 1923 года — член Камуністычнай партыі Польшчы. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць быў неаднаразова арыштаваны і правёў у турме больш за 11 гадоў.

З 1939 года — у СССР, удзельнічае ў арганізацыі Саюза польскіх патрыётаў і Войска Польскага. У 1944—1945 гадах — начальнік штаба партызан у Польшчы і намеснік камандуючага Войска Польскага па палітычнай частцы.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945—1948 гадах быў упаўнаважаным урада ў Сілезіі, затым — ваяводам Дамброўскі-Сілезскага ваяводства. З снежня 1948 года становіцца членам ЦК і Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП). У 1949—1952 — намеснік старшыні Савета Міністраў.

20 лістапада 1952 стаў Старшынёй Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі і захаваў за сабой гэтую пасаду да сваёй смерці 7 жніўня 1964 года. Памёр у Варшаве.

Зноскі

  1. а б Aleksander Zawadzki // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Zawadski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/866 Праверана 1 сакавіка 2024.
  4. Завадский Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Завадский Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.