Аляксандр Кірылавіч Карабанаў

Аляксандр Кірылавіч Карабанаў (25 студзеня 1952 — 3 жніўня 2019) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар геолага-мінералагічных навук (2003), прафесар (2011).

Аляксандр Кірылавіч Карабанаў
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1952(1952-10-25)[1]
Дата смерці 3 жніўня 2019(2019-08-03) (66 гадоў) ці 2019[2]
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, мінералог
Навуковая сфера геалогія і мінералогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974).

З 1974 года у Інстытуце геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1985 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 года загадчык лабараторыі. З 2008 года дырэктар Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова загадчык лабараторыі[4].

Узнагароды правіць

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл работ «Разломы і лінеаменты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты».

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаванні ў галіне рэгіянальнай геалогіі, неатэктонікі, геадынамікі і геамарфалогіі Беларусі. Вывучаў геалогію кайназоя тэрыторыі Беларусі, выявіў заканамернасці будовы найноўшых геалагічных фармацый і эвалюцыі буйных формаў рэльефу, распрацаваў арыгінальную комплексную методыку рэканструкцыі амплітуд неатэктанічных рухаў старажытнамацерыковага абляднення. Распрацаваў канцэпцыю неатэктанічнай эвалюцыі і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. У складзе міжнароднай групы праекта «Неагеадынаміка Балтыкі» выканаў неатэктанічнае раянаванне Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, вылучыў галоўныя геадынамічныя фактары, якія вызначалі ход геалагічных працэсаў і характар асадканакаплення ў познім кайназоі на тэрыторыі Беларусі і сумежных абласцей Усходне-Еўрапейскай платформы.

Аўтар 250 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій.

Бібліяграфія правіць

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 27 мая 2023.
  3. https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/karabanov.php
  4. КАРАБАНАЎ Аляксандр Кірылавіч

Спасылкі правіць