Аляксандр Кірылавіч Разумаў
Аляксандр Кірылавіч Разумаў (20 лютага (5 сакавіка) 1909, в. Малюшына Кацельніцкага раёна Кіраўскай вобласці — 21 студзеня 2003, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945), удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
Аляксандр Кірылавіч Разумаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага (5 сакавіка) 1909 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 студзеня 2003 (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
З 1925 года працаваў у Чыстопальскай сельскагаспадарчай камуне Кацельніцкага раёна. У 1929 годзе скончыў Вяцкі прамыслова-эканамічны тэхнікум і быў накіраваны на працу ў г. Яранск, затым у г. Кацельнічы ўчастковым інструктарам і інструктарам-рэвізорам акрспажыўсаюза. У 1931 годзе выбіраўся дэпутатам Кацельніцкага гарсавета.
У снежні 1931 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У чэрвені 1940 года накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З 1 кастрычніка 1941 года у дзеючай арміі. З кастрычніка 1941 года на Заходнім, Бранскім, 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у баях пад Масквой, Тулай, у Беларускай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацыях. У снежні 1943 года быў назначаны камандзірам 837-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі. Полк у складзе 50-й арміі вызначыўся 25—29 чэрвеня 1944 года ў баях пры фарсіраванні рэк Бася, Раста, Днепр, пры прарыве даўгачаснай абароны праціўніка каля г. Чавусы і пры вызваленні Магілёва. Полк першым уварваўся ў Магілёў, разграміў рэшткі варожай дывізіі, у вулічных баях знішчыў больш 1000, узяў у палон 440 салдат, у тым ліку 2 генералаў. За гэтыя баі полк узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а яго камандзір А. К. Разумаў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза (1945).
Пасля вайны скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя Варашылава і быў накіраваны на Далёкі Усход у адну з акруг. У 1953 годзе перайшоў на выкладчыцкую работу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, дзе і працаваў да звальнення ў запас у 1958 годзе.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, 12 медалямі.
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 8 ліпеня 1985 года [1].