Аляксандр Мікіціч Раманаў

Аляксандр Мікіціч Раманаў — брат патрыярха Філарэта і дзядзька першага цара з роду Раманавых Міхаіла Фёдаравіча.

Аляксандр Мікіціч Раманаў
Нараджэнне 1560-я
Смерць 1602
Месца пахавання
Бацька Мікіта Раманавіч Захар’ін[d]

Біяграфія правіць

У 1585 годзе знаходзіўся ў палацы ў дзень прыёму літоўскага пасла. У 1586 годзе быў намеснікам кашырскім. У 1591 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць Казы-Гірая. З 1598 года — баярын. Барыс Гадуноў у 1601 годзе пазбавіў яго баярскага звання і саслаў у Усолье-Луду, дзе ён і быў, па словах летапісца, задушаны.