Аляксандр Мітрафанавіч Бондараў

Аляксандр Мітрафанавіч Бондараў (30 мая 1923, Нікалаеўка, Похвістнеўскі раён Самарскай вобласці — 9 ліпеня 1996, Тальяці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, малодшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза[1].

Бондараў Аляксандр Мітрафанавіч
руск.: Александр Митрофанович Бондарев
Дата нараджэння 30 мая 1923(1923-05-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1996(1996-07-09) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411953
Званне малодшы лейтэнант
Часць 520-ы стралковы полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
У адстаўцы выкладчык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Магіла Бондарава. Тальяці.

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Беларус. Скончыў сярэднюю школу.

У войску з 1941 года. У 1942 годзе скончыў Куйбышаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча.

У ходзе Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 1 і 2 Украінскіх франтах[1]. Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі і Германіі. Двойчы быў паранены.

У 1947 годзе скончыў курсе ўдасканалення афіцэрскага складу. Член КПСС з 1946 года. У 1953 годзе па стане здароўя звольнены з Чырвонай Арміі[1].

У 1954 годзе скончыў Куйбышаўскі педагагічны інстытут[1], працаваў у сярэдняй школе ў Похвістневе, затым выкладаў у Тальяці у ПТВ.

Памёр у 1996 годзе. Пахаваны на Баныкінскіх могілках Тальяці.

Подзвіг правіць

У канцы верасня 1943 года 167-я стралковая дывізія, у якой служыў Бондараў выйшла да Дняпра. Бондараў ўзначаліў перадавы атрад салдат, з якімі захапіў востраў у плыні ракі. У ноч на 27 верасня атрад Бондарава пераправіўся на правы бераг і ў рукапашнай сутычцы захапіў перадавыя акопы праціўніка[1].

Пры падтрымцы танкаў немцы перайшлі ў контратаку, але атрад Бондарава паспяхова адбіў і яе, і шэсць наступных, знішчыўшы пры гэтым 7 танкаў.

У лістападзе 1943 года Аляксандр Бондараў прымаў удзел у вызваленні Кіева. Ён на чале ўзвода аўтаматчыкаў танкавым дэсантам з боем прабіліся ў тыл суперніка і зладзілі засаду на дарозе Кіеў — Васількоў — Фастаў, па якой адступалі часткі вермахта. У ходзе бою было знішчана да 300 салдат праціўніка і калона аўтамашын, было ўзята ў палон каля 500 салдат.

Званне Героя Савецкага Саюза А. М. Бондараву прысвоена 10 студзеня 1944 «за адвагу, гераізм і умелае камандаванне падраздзяленнямі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева»[2].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Ганаровы грамадзянін Похвістнеўскага раёна Самарскай вобласці.

Зноскі

  1. а б в г д Бондарев Александр Митрофанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура правіць

  • Бондараў Аляксандр Мітрафанавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 88. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • В. П. Россовский «Золотые Звезды Оренбуржья». Биографический справочник. Челябинск, Южно-Уральское книжное издательство, 1989. — 512 с. Стр. 66-67.
  • Бондараў Аляксандр Мітрафанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 56. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.

Спасылкі правіць