Аляксандр Нарушэвіч

кашталян жамойцкі

Аляксандр Нарушэвіч (? — каля 1653) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (з 1645).

Аляксандр Нарушэвіч
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
10-ы Кашталян жамойцкі
1645 — каля 1653
Папярэднік Юрый Храптовіч
Пераемнік Яўстах Кірдзей
Нараджэнне 1582
Смерць 1653[1]
Род Нарушэвічы
Бацька Ян Нарушэвіч
Маці Марына з Саламярэцкіх[d]
Жонка Сюзана з Рачкаў[d][2]
Дзеці Ізабела з Нарушэвічаў[d]
Веравызнанне кальвінізм
Адукацыя

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Яна Нарушэвіча.

З 1601 вучыўся ў Караляўцы, з 1608 у Гайдэльбергу і Марбургу (Германія), у 1612—1613 у Італіі, у тым ліку ў Падуі.

Пасол на соймы 1627, 1632 (падпісаў элекцыю Уладзіслава IV), 1640.

Шчыры кальвініст, старшыня кальвінісцкіх сінодаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1628, 1650 і 1652.

Літаратура правіць

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 144.
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 157. — ISBN 978-83-65880-89-5