Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі

Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі (31 жніўня 1850, с. Чэрнін Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні — 1918) — беларускі этнограф і фалькларыст; педагог, пушкініст.

Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі
А. Н. Шыманоўскі.
Імя пры нараджэнні Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст, педагог, літаратуразнавец
Дата нараджэння 19 (31) жніўня 1850
Месца нараджэння
Дата смерці 1918
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Нічыпар Фёдаравіч Шыманоўскі
Маці Кацярына Андрэеўна Шыманоўская
Жонка Ганна Аруцюнаўна Шыманоўская (Ускат)
Дзеці сыны Аляксандр (1883), Фёдар (1885), дачка Вольга (1888)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Ордэнская стужка ордэна Св. Анныордэны Святой Анны ІІ ступені (1896), ІІІ ступені (1889);
Ордэнская стужка ордэна Св. Станіслава ордэны Святога Станіслава ІІ ступені (1895), ІІІ ступені (1879);
сярэбраны медаль.

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Герб «Юнак».

Нарадзіўся ў сям'і святара праваслаўнай Свята-Георгіеўскай царквы в. Чэрнін. Дзед, як мяркуецца — Фёдар Шыманоўскі, святар Пакроўскай царквы сяла Малышэвічы Слуцкага павету Мінскай губерні. Верагодна, род Шыманоўскіх меў шляхецкае паходжанне (гербу «Юнак»), але не быў зацверджаны ў расійскім дваранстве. Магчыма, маюцца сваяцкія сувязі з вядомым юрыстам, выкладчыкам Наварасійскіга ўніверсітэта Мітрафанам Васілевічам Шыманоўскім (г. Адэса, Херсонская губерня)[1].

Пачатковую адукацыю А. Шыманоўскі атрымаў у Чэрнінскім народным вучылішчы, затым закончыў Мазырскую гімназію. У 1874 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці ў першай мужчынскай гімназіі г. Кішынёва, Бесарабская губерня (1874 — 1901). Адным з яго вучняў быў этнограф-балканіст П. Д. Драганаў[2]. Стацкі саветнік (1887). Па звестках 1903, 1912 гг. абіраўся на пасаду таварыша (намесніка) дырэктара Кішынёўскага гарадскога грамадскага банка[3]. У 1914 г. Бесарабскі дваранскі дэпутацкі сход зацвердзіў А. Шыманоўскага ў спадчынным дваранстве. Жонка: Ганна Аруцюнаўна (да шлюбу Ускат); сыны: Аляксандр, Фёдар; дачка Вольга.

Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул. Леоўскай у Кішынёве.

Даследчыцкая дзейнасць правіць

У час паездак на радзіму сабраў матэрыял па беларускаму фальклору і этнаграфіі і склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (песні, казкі, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы і інш., 1898 г.). У зборніку выклаў і свае погляды на народную творчасць. Як адзначана ў працы, у збіранні матэрыяла дапамагалі протаіярэй Рыгор Шыманоўскі, настаўніца Чэрнінскага народнага вучылішча Пелагея Нічыпараўна Густава (малодшая сястра даследчыка) і аднавясковец Сямён Друзік. Матэрыялы зборніка выкарыстоўваюцца навукоўцамі пры вывучэнні і публікацыях беларускага фальклору.

Вывучаў кішынёўскі перыяд жыцця і творчасці А. С. Пушкіна, быў актыўным удзельнікам кампаніі па ўсталяванню помніка паэту ў Кішынёве (трэцяга пасля маскоўскага і санкт-пецярбургскага)[1].

«А. Н. Шыманоўскі быў і застаецца для нас выдатным педагогам. Ён не саступіў з гэтай пазіцыі — кірунку педагога, калі вывучаў біяграфію і творчасць А. С. Пушкіна, калі пісаў пра яго кнігу, і яшчэ больш, калі збіраў і даследаваў беларускі фальклор…»

— СКІДАН, В. І. Вучоны з вёскі Чэрнін // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 118.

Творы правіць

  • Александр Сергеевич Пушкин: О пребывании его в Кишинёве в связи с предыдущей и последующей жизнью. Кишинёв, 1900. — 149 с. (руск.)

«Гэта кніга, бадай, адзіная больш ці менш змястоўная праца з усіх, што выйшлі ў Малдавіі [аб кішынёўскім перыядзе жыцця А. С. Пушкіна]».

— ТРУБЯЦКОЙ, Б. А. Пушкин в Молдавии. Кишинёв, 1976.

  • Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов. Архив Российского географического общества. Ф. 20. Оп. 1. Ед. хр. 8. (руск.)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Галерэя правіць

Мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Шыманоўскага.