Аляксандр Парфір’евіч Ярэміч

Аляксандр Ярэміч (1876 — 1920) — урач, грамадскі дзеяч, мецэнат. Знаёмы Янкі Купалы[1].

Аляксандр Ярэміч
Імя пры нараджэнні Аляксандр Парфіравіч Ярэміч
Род дзейнасці урач, мецэнат
Дата нараджэння 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Жыццяпіс правіць

Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1904 годзе. Доктар медыцынскых навук (1913). Працаваў хірургам у шпіталях Пецярбурга, Томска, Благавешчанска, на Ленскіх залатых прыісках у Сібіры. Удзельнік культурна-грамадскага руху беларусаў у Пецярбургу. У 19161917 гадах — член Пецярбургскага камітэта Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Садзейнічаў адкрыццю дзіцячых ясляў, школаў для дзяцей уцекачоў. Пазней працаваў у Хабараўскім краі[1].

Аляксандр Ярэміч і Янка Купала правіць

Пазнаёміўся з Я. Купалам у 1910 годзе. У 1913 годзе за ўласныя сродкі выдаў зборнік Я. Купалы «Шляхам жыцця». Купала адрасаваў А. Ярэмічу на зборніку сваё прысвячэнне: «Шчыра паважанаму доктару А. П. Ярэмічу гэту кніжку пасвячаю. Аўтар»[1].

Алесь Пашкевіч гэтак апісвае абставіны гэта падзеі ў сваім рамане-біяграфіі «Круг»:

  ...Сяргей Ясенін затым лёгка стукнуў Дубоўку па спіне, падміргнуў яму: – Ты, гэта… Купалу скажы, што я на яго не крыўдую! – і, пабачыўшы Дубоўкава нейразуменне, блытана патлумачыў прычыну сваёй магчымай «крыўды»: у 1913 годзе ў Піцеры ён займаўся ў народным універсітэце імя Шаняўскага. Тады ўжо паспеў падрыхтаваць першы зборнік «Радуница». Знайшоўся фундатар – доктар Аляксандр Ярэміч, дырэктар Елісееўскай бальніцы. На фінансаванне яму прапанавалі дзве кнігі: «Радуницу» і «Шляхам жыцця» Янкі Купалы. Доктар-фундатар аддаў перавагу Купалавай. А «Радуница» з'явілася праз тры гады...[2]  

Зноскі

  1. а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ярэміч». — C. 701.
  2. Пашкевіч, Алесь. Архіўная копія(недаступная спасылка). Дзеяслоў. Літаратурна-мастацкае і публіцыстычнае выданне. №12. (10 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2013. Праверана 14 снежня 2013.

Літаратура правіць

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ярэміч» / Аўтар — А. С. Ліс. — C.701
  • Есакоў А. Выдавец купалавых твораў / Полымя. — Мн., 1969. — № 6.
  • Родчанка Р. Паплечнікі Альгерда Абуховіча / Літаратура і мастацтва. — Мн., 1967. — 4 красавіка.
  • Пашкевіч А. Круг: раман-біяграфія / Дзеяслоў. — Мн., 2004. — № 12.

Спасылкі правіць