Аляксандр Сяргеевіч Вераксін

Аляксандр Сяргеевіч Вераксін (22 кастрычніка (3 ліпеня) 1872 — 1918) — свяшчэннапакутнік, царкоўны, палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні (фракцыя правых), кандыдат у члены Галоўнага савета Саюза рускага народа.

Аляксандр Сяргеевіч Вераксін
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1872(1872-10-22)
Дата смерці 1918(1918)
Месца смерці Чаркасы, Кіеўская губерня
Грамадзянства  Расійская імперыя
Адукацыя Віцебская духоўная семінарыя
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя Саюз рускага народа
Род дзейнасці член Дзяржаўнай думы III склікання ад Віленскай губерні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, пасвечаны ў іерэі ў 1896 годзе. Служыў свяшчэннікам Беразвецкага жаночага манастыра (склаў гістарычны нарыс манастыра) і царквы ст. Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні. З пачаткам смуты 1905 года выступіў арганізатарам Глыбокаўскага аддзела Саюза рускага народа, у якім займаў пост старшыні.

У 1907 годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі. Удзельнічаў у дзейнасці шэрагу манархічных арганізацый. Пасля рэвалюцыі жыў у Чаркасах. Забіты ў 1918 годзе. Кананізаваны РПЦЗ у 1981 годзе.

Зноскі

Спасылкі правіць