Аляксандр Уладзіміравіч Мартыновіч

беларускі футбаліст

Аляксандр Мартыновіч (нар. 26 жніўня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Рубін» з Казані. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2020).

Футбол
Аляксандр Мартыновіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Мартыновіч
Нарадзіўся 26 жніўня 1987(1987-08-26)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 192 см
Вага 82 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Рубін
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь РВАР (Мінск) 3 (0)
2004—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 97 (3)
2010—2022 Расія Краснадар 212 (5)
2015—2016   Расія Урал (Екацярынбург) 24 (0)
2022— Расія Рубін (Казань)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 19 (0)
2009—2020 Беларусь Беларусь 75 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР). У сезоне 2003 гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. З 2004 года гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2006 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, а на наступны год ужо трывала замацаваўся ў аснове.

У ліпені 2010 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Краснадар», дзе таксама стаў іграком асновы. У сезоне 2011/12 «Краснадар» атрымаў месца ў расійскай Прэм’ер-лізе, дзе Аляксандр застаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У 2013 годзе стаў таксама капітанам «Краснадара». У сезоне 2014/15, аднак, стаў радзей з’яўляцца на полі.

У снежні 2014 года падоўжыў кантрат з «Краснадарам» да лета 2018 года. У чэрвені 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Урал» на 1 год[4]. У складзе «Урала» выступаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецыялістаў — спачатку Віктара Ганчарэнкі, потым Вадзіма Скрыпчанкі — і здолеў замацавацца ў аснове. У маі 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Краснадар»[5][6]. У 2018 годзе зноў стаў капітанам каманды.

У маі 2022 года было абвешчана, што абаронца пакіне «Краснадар» па заканчэнні сезона[7]. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[8].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 17 лістапада 2010 года адзначыўся дублем у браму зборнай Амана ў таварыскім матчы.

У сакавіку 2015 года стаў капітанам зборнай Беларусі[9].

Дасягненні правіць

Зноскі