Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук

гісторык

Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук, Алесь Смалянчук (23 мая 1959, Казлоўшчына) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.

Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук
Дата нараджэння 23 мая 1959(1959-05-23) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Восіпавіч Біч
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Аляксандр Смалянчук падчас сустрэчы ў Collegium Civitas у Варшаве, 5 верасня 2013 года

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1981), аспірантуру (завочна) Інстытута гісторыі НАН Беларусі, стажыраваўся ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах (Польшча).

Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гродзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864—1917 гг.». Манаграфія «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй…» перамагла ў конкурсе Беларускага гістарычнага таварыства на лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі за 2001—2002 гг.

З 2006 г. — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс). З 2007 г. — дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў (ЕГУ).

Асноўныя тэмы даследаванняў: гісторыя польскага руху ў Беларусі і Літве ў XIX — пачатку XX ст., гісторыя беларускага нацыянальнага руху, палітычная гісторыя Беларусі XIX—XX ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі (вусная гісторыя), краязнаўства.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

Бібліяграфія правіць

  • Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. / А. Смалянчук. — Гародня : Ратуша, 2000. — 204 с.
  • Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / А. Смалянчук ; пад рэд. С. Куль-Сяльверставай. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 322 с. ISBN 985-417-345-1.
  • Жыццё і смерць Рамана Скірмунта (паводле вусных успамінаў жыхароў Піншчыны) / А. Смалянчук // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — (Białystok). — 2002. — T. 18. — S. 214—222.
  • Беларускія палякі або палякі ў Беларусі? / А. Смалянчук // Pogranicza języków. Pogranicza kultur. Studia ofiarowane Elżbiecie Smułkowej / Pod red. Anny Engelking i Romualda Huszczy. — Warszawa, 2003. — S. 326—334.
  • Паміж краёвасцю і нацыянальнай гісторыяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1865 г. / А.Ф. Смалянчук. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004. — 402 с.
  • Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Канец XVIII — пачатак ХХ ст. / Укладальнік і навуковы рэдактар А.Ф. Смалянчук. — Вільня : ЕГУ, 2007. — 302 с.
  • Литвинство, западноруссизм и белорусская идея. 19 – начало 20 в. / А. Смалянчук // Перекрёстки. — (Вильнюс). — 2007. — Nr 1—2. — С. 5—16.
  • Белорусы: нация Пограничья / А. Кравцевич, А. Смоленчук, С. Токть. — Вильнюс : ЕГУ, 2011. — 212 с.
  • Асоба Каліноўскага як даследчая праблема / А. Смалянчук // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі / Навуковы рэдактар А.Смалянчук. — Мінск : Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — С. 9—25.
  • Беларуская гісторыя: знайсці чалавека / А. Ф. Смалянчук. — Мінск : Логвінаў, 2013. — 156 с.
  • «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі: зборнік навуковых артыкулаў / Аляксандр Смалянчук. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 460 с.

Гл. таксама: Бібліяграфія.

Зноскі

Спасылкі правіць