Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі

вучоны ў галіне інфарматыкі

Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі (нар. 14 верасня 1938, г. Разань, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).

Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі
Дата нараджэння 14 верасня 1938(1938-09-14) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі
Навуковая сфера інфарматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1973) і акадэмік НАН Беларусі (1994)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Савета Міністраў СССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Разані. Скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (1960). З 1964 года у Белдзяржуніверсітэце: старшы, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара праблемнай лабараторыі. З 1971 года загадчык лабараторыі, аддзела НДІ прыкладных фізічных праблем пры Белдзяржуніверсітэце, у 1979—2009 гг. дырэктар, з 2010 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1973—1979 гг. і з 1986 года загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1997—2002 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнічных метадаў і вымяральна-вылічальных сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых устройстваў мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Распрацаваў тэорыю пераўтварэння пазіцыйнага кода ў мінімальна-лішні мадулярны код і камп’ютарна-алгарытмічныя сродкі выканання модульных аперацый для многамашыннай і мультыпрацэсарнай тэхналогіі мадулярнай апрацоўкі інфармацыі, якая дазваляе ажыццяўляць хуткія і высокадакладныя вылічэнні пры лічбавай апрацоўцы сігналаў, лічбавых даных; метады, алгарытмы і праграмнае забеспячэнне гібкіх інфармацыйных тэхналогій, прызначаных для выкарыстання ў розных сістэмах; метад і тэхніку ўпраўлення параметрамі імпульсных дыёдных паскаральнікаў зараджаных часціц з дапамогай лазерна-плазменнага катода.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 77 вынаходстваў.

Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці НАН Беларусі», «Вестник Белорусского государственного университета»[1]. Старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса «Электроника инфо», старшыня спецыялізаванага Савета па ьабароне доктарскіх дысертацый і член іншых спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый[1].

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 года за стварэнне і ўкараненне ў вучэбны працэс аўтаматызаваных навучальных сістэм.
  • Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання.
  • Дзяржаўная прэмія СССР 1991 года за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку сістэм пазіцыйна-мадулярнага тыпу.

Навуковыя працы правіць

  • Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. — М.: Атомиздат, 1980 (разам з А. Патапавым).
  • Системы технического зрения. Л.: Машиностроение, 1988 (разам з А. Пісарэўскім).
  • Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн.: Университетское, 1988 (у суаўтарстве).
  • Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. — Мн.: Изд-во БГУ, 1996 (у суаўтарстве).
  • Обработка информации в радиофизических системах. — Мн.: БГУ, 2004.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чарняўскі Аляксандр Фёдаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 765. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць