Аляксандр Чакс (Чак) (сапр. Аляксандр Чадарайніс, лат.: Aleksandrs Čaks; 27 кастрычніка 1901, Рыга8 лютага 1950) — латвійскі пісьменнік і паэт.

Аляксандр Чакс
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні лат.: Aleksandrs Čadarainis
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1901(1901-10-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1950(1950-02-08)[1] (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў латышская
cakamuzejs.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1919 годзе, падчас навучання на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1922 годзе вярнуўся ў Латвію. Першы верш Чака быў надрукаваны ў 1925 годзе. У 1928 годзе пабачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Seši», прысвечаны Рызе.

У 1949 годзе А. Чака абвінавачваюць у адыходзе ад марксісцкіх каштоўнасцяў і пісанні палітычна няправільных вершаў. Гэтае абвінавачанне моцна паслабіла стан яго здароўя, і 8 лютага 1950 года паэт памёр ад хваробы сэрца.

Творчасць правіць

Тэматыкай твораў А. Чакса быў горад. Першай публікацыяй быў верш «Sapņi», апублікаваны ў «Latvijas Kareivis». Свае першыя вершы А. Чакс пісаў на рускай. А. Чакс таксама выдаў зборнік паэм аб латышскіх стралках «Асененыя вечнасцю».

У сваіх вершах паэт закранаў тэмы, дагэтуль не адлюстраваныя ў латышскай паэзіі, – начное жыццё гораду, беспрытульнікі, прастытуткі, бедната. Акрамя апявання жыцця Рыгі, у сваёй паэзіі ён надаваў увагу любоўнай лірыцы, а таксама вершам, прысвечаным латышскім стралкам. Ён з'яўляецца аўтарам празаічных твораў, праўда, не настолькі вядомых, як яго паэзія.

Бібліяграфія правіць

  • Augstā krasta (1950)
  • Č-a-k-s (2005) 4 volumes; Facsim. reprints. Originally published: Seši, 1928, and Zaļā vārna, 1929.
  • Cīņai un darbam; dzejas (1951)
  • Debesu dāvana: vienas vasaras dzejoļi (1980)
  • Dvēsele kabatā: dzeja (2000) ISBN 9984053008
  • Dzejas izlase (1996) ISBN 9984044106
  • Izlase (1971) 2 volumes.
  • Kārlis Skalbe: raksti un atmiņas (1999) ISBN 9984175979
  • Kļava lapa (1969)
  • Kopoti raksti: 6 sējumos (1991—2001) 5 volumes. ISBN 5796602683
  • Kremlī pie Ļeņina (1980)
  • Mana mīlestība (1958)
  • Mana paradīze (1951)
  • Mana Rīga: dzejoļi un poēmas (1961)
  • Mūžības skartie (1950)
  • Mūžības skartie: dzejas par latviešu strēlniekiem (1981, 1988) ISBN 5410003217
  • Patrioti, dzejojumi un dzejoļi (1948)
  • Raksti (1971)
  • Rīga: 30. gadi (1983)
  • Savādais gaidītājs: dzeja un proza (2004) ISBN 9984057380
  • Selected poems Preface and selection by Arvīds Grigulis; translated by Ruth Speirs. (1979)
  • Spēle ar dzīvību: noveles, stāsti, tēlojumi (2000) ISBN 9984173313
  • Tikai tevi es mīlējis esmu: dzejoļi (1986)
  • Umurkumurs (1968)
  • Vēlais viesis (2005) ISBN 9984720888
  • Zelta ielāps: dzejas izlase 1972 (1972)
  • Zem cēlās zvaigznes; dzejoļi un dzejojumi (1948)
  • Гульні жыццём: апавяданні (1971)

Беларускія пераклады правіць

Верш «Рыга, ноч» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[4].

  • «Выбраныя вершы» / Перакл. В. Сёмухі. Мн., 2017 (Серыя «Паэты планеты»).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Літаратура правіць

  • Huelmann, Magdalena: „Das Herz auf dem Trottoir“ : Aleksandrs Caks und Riga. in: 300 Jahre Kultur(en) in Riga / Anja Wilhelmi [Hrsg.]. - (Nordost-Archiv N.F. 11). - Lüneburg: Nordost-Institut, 2003
  • Ceļā Uz Čaku – Liesma, 1981.

Спасылкі правіць