Аляксандр Юр’евіч Насонаў

украінскі футбаліст

Аляксандр Насонаў (нар. 28 красавіка 1992, Кіеў) — украінскі футбаліст, абаронца чаркаскага ЛНЗ.

Футбол
Аляксандр Насонаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Насонаў
Нарадзіўся 28 красавіка 1992(1992-04-28)[1] (31 год)
Грамадзянства  Украіна
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна ЛНЗ
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
2005—2006 Украіна Дынама (Кіеў)
2006—2007 Украіна Відрадны (Кіеў)
2007 Украіна РВВФК (Кіеў)
2008—2009 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
2012   Украіна Валынь (Луцк) 6 (0)
2012—2013 Украіна Валынь (Луцк) 19 (0)
2013—2015 Украіна Металург (Данецк) 36 (0)
2015 Украіна Валынь (Луцк) 10 (0)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 2 (0)
2016—2018 Украіна Марыупаль 43 (0)
2018 Украіна Арсенал (Кіеў) 9 (0)
2019 Украіна Львоў 14 (0)
2020 Малдова Сперанца (Ніспарэнь) 17 (1)
2021—2022 Украіна ЛНЗ (Чаркасы) 30 (3)
2022 Польшча Сокал (Клечаў) 10 (0)
2022 Узбекістан Пахтакор (Ташкент) 10 (0)
2023— Украіна ЛНЗ (Чаркасы)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Украіна Украіна (да 19) 19 (1)
2012—2014 Украіна Украіна (да 21) 29 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 красавіка 2016

Клубная кар’ера правіць

Футболам пачынаў займацца з 8 гадоў у кіеўскім «Дынама». У структуры гэтага клуба прабыў да 15 гадоў, выступаючы за школу «Відрадны». Пасля таго як абедзве дынамаўскія школы аб’ядналі ў адну, футбаліст не меў магчымасці гуляць у чэмпіянаце Украіны, таму перайшоў у спартыўны інтэрнат РВВФК. Праз тры месяцы дзякуючы знаёмаму бацькі паступіў у футбольную школу «Дняпра» ў Днепрапятроўску[2].

Пасля завяршэння навучання заключыў кантракт з «Дняпром». У гэтай камандзе правёў тры сезоны ў дублі. Пасля прыходу ў «Днепр» Хуандэ Рамаса Насонаў стаў прыцягвацца да трэніровак з асноўнай камандай, але ў Прэм’ер-лізе так і не дэбютаваў[2]. У 2012 годзе па прапанове агента сышоў у арэнду ў луцкую «Валынь»[2]. У гэтай камандзе дэбютаваў у вышэйшым дывізіёне. Пасля трох месяцаў гульняў на правах арэнды Насонаў падпісаў з «Валынню» кантракт на тры гады. Пасля таго, як у луцкай камандзе пачаліся праблемы з фінансаваннем і запазычанасць па зарплаце перад футбалістам, паводле яго слоў, складала паўгода[2], Насонаў падаў дакументы адносна скасавання кантракта ў кантралюючыя органы[3]. Кантракт быў разарваны ў аднабаковым парадку.

Улетку 2013 года заключыў кантракт з данецкім «Металургам». Праз два гады, у ліпені 2015 года, у статусе свабоднага агента вярнуўся ў «Валынь». У камандзе узяў 23 нумар. 1 сакавіка 2016 года пакінуў луцкі клуб[4].

У сакавіку 2016 разам з яшчэ адным украінцам Дзмітрыем Юсавым заключыў гадавы кантракт з беларускім «Гранітам»[5]. Аднак, за мікашэвіцкі клуб толькі выйшаў на замену ў двух матчах, прапусціўшы значны час з-за траўмы, і ў чэрвені 2016 года пакінуў «Граніт»[6]. Неўзабаве далучыўся да марыупальскага «Ільічоўца», які пазней змяніў назву на «Марыупаль».

У ліпені 2018 года стаў іграком кіеўскага «Арсенала», які праз чатыры гады вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2019 года перайшоў у «Львоў», у кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб.

У сакавіку 2020 года далучыўся да малдаўскай «Сперанцы». У студзені 2021 года вярнуўся ва Украіны, стаўшы іграком чаркаскага ЛНЗ, дзе выступаў спачатку ў аматарскім чэмпіянаце Украіны, а ў ліпені 2021 года клуб далучыўся да Другой лігі.

З красавіка 2022 года выступаў за польскі «Сокул», а ў жніўні 2022 года перайшоў ва ўзбекскі «Пахтакор». У студзені 2023 года вярнуўся ў ЛНЗ.

Міжнародная кар’ера правіць

З 2009 па 2011 гады гуляў за юнацкія зборныя Украіны.

У 2012 годзе Паўлам Якавенкам быў выкліканы ў моладзевую зборную на Кубак Садружнасці[7], дзе адыграў у двух матчах, стаўшы разам са зборнай бронзавым прызёрам спаборніцтваў. Праз год у складзе моладзевай каманды стаў фіналістам гэтага турніру[8].

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Oleksandr Nasonov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Насонов: «От Ташуева получаем установку даже перед тренировками» (руск.). Анатолий Волков, Football.ua (28 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2014. Праверана 23 красавіка 2016.
  3. Насонов: «Днепр? Исключено» (руск.). Максим Сухенко, Football.ua (2 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2014. Праверана 23 красавіка 2016.
  4. Насонов попрощался с «Волынью» (руск.)
  5. Украинские защитники Насонов и Юсов подписали контракты с «Гранитом»
  6. Футбол. Football.by: защитник Александр Насонов расторг контракт с «Гранитом»
  7. «Молодёжка» готовится к Кубку Содружества (руск.). ua-football.com (28 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 23 красавіка 2016.
  8. Сухенко, Максим. Диденко, С.Кравченко и Насонов в шаге от Волыни. football.ua (17 ліпеня 2015). Праверана 17 ліпеня 2015.