Аляксандр Ян Трыцыус

Аляксандр Ян Трыцыус ці Трэтка (польск.: Alexandre Jan Tricius; нар. каля 1620 — каля 1692) — польскі мастак і рэстаўратар, прадстаўнік польскага барока.

Аляксандр Ян Трыцыус
Дата нараджэння каля 1620[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1692[2][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці прыдворны мастак, мастак
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мастак Аляксандр Ян Трыцыус. Партрэт Яна III Сабескага з сынам Якубам

Біяграфія правіць

Аляксандр Ян Трыцыус вучыўся жывапісу ў Парыжы ў Н. Пусэна, Антверпене ў Я. Іорданса, Данцыгу. З 1655 года пасяліўся ў Кракаве.

Аляксандр Ян Трыцыус быў прыдворным мастаком у польскіх каралёў Яна II Казіміра, Міхаіла Карыбута Вішнявецкага і Яна III Сабескага[4].

У 1684 годзе Ян III Сабескі прызначыў яго інтэндантам Вавельскага замка.

Творчасць правіць

Аляксандр Ян Трыцыус стварыў шэраг партрэтаў польскіх каралёў, свецкіх арыстакратаў і вышэйшых духоўных асоб у стылі барока, а таксама карцін рэлігійнай тэматыкі.

Аляксандр Ян Трыцыус займаўся таксама аднаўленнем больш ранніх жывапісных твораў мастацтва на Вавелі.

Зноскі

Спасылкі правіць