Аляксандр фон Лінзінген

Нямецкі генерал часоў Першай сусветнай вайны

Алякса́ндр фон Лі́нзінген (ням.: Alexander Adolf August Karl von Linsingen; 24 сакавіка 1846, Гільдэсгайм, Каралеўства Гановер — 5 чэрвеня 1935, Гановер) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.

Аляксандр фон Лінзінген
Alexander Adolf August Karl von Linsingen
Нараджэнне 10 лютага 1850(1850-02-10)
Смерць 5 чэрвеня 1935(1935-06-05) (85 гадоў)
Імя пры нараджэнні ням.: Alexander Adolf August Karl von Linsingen
Дзейнасць афіцэр
Ваенная служба
Гады службы 1868 - 1918
Прыналежнасць  Германская імперыя
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 27-я пяхотная дывізія
ІІ корпус
Паўднёвая армія
Бугская армія
Група армій Лінзінгена
Бітвы Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1868 годзе ўступіў у 17-ы пяхотны полк; лейтэнант (1869). Удзельнік франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў. З 1883 гады камандзір роты, з 1888 года ад’ютант 31-й дывізіі. З 1889 году маёр 8-га лейб-грэнадзёрскага палка і ад’ютант XIV Армейскага корпуса. З 1890 камандзір батальёна 76-га пяхотнага палка, з 1897 года — 4-га грэнадзёрскага палка, з 1901 года — 81-й пяхотнай брыгады, з 1905 года — 27-й Вюртэмбергскай дывізіі, з 1 верасня 1909 года — II армейскага корпуса (3-я і 4-я пяхотныя дывізіі).

На чале корпуса ўступіў у вайну на Захадзе ў складзе 1-й арміі генерала фон Клюка. Удзельнічаў у бітве на Марне. З 11 студзеня 1915 года камандаваў зноў сфарміраванай Паўднёвай арміяй, якая складалася з германскіх частак і якая была адпраўлена на дапамогу аўстрыйцам ў бітве ў Карпатах. 14 мая 1915 года узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite, а ўжо 3 ліпеня атрымаў да яго дубовыя галіны.

Ад 5 ліпеня 1915 года камандаваў Бугскай арміяй і, адначасова, з 18 верасня 1915 года галоўнакамандуючы групай армій «Лінзінген» у Паўднёвай Польшчы. Атрымаў перамогу на Буге летам 1915 года. У канцы мая 1916 года пад кіраўніцтвам Лінзінгена ў раёне Ковеля была створана ўдарная групоўка, задачай якой было спыніць наступ рускага Паўднёва-Заходняга фронту.

У лютым 1918 года, маючы звыш 20 пяхотных і больш за 5 кавалерыйскіх дывізій, развіваў наступ у напрамку лініі Кіеў — Палтава — Адэса. З 31 сакавіка 1918 года галоўнакамандуючы ў Брандэнбургу і губернатар Берліна.

8 лістапада 1918 года выйшаў у адстаўку.

Памёр у 1935 годзе.

Зноскі

Спасылкі правіць

Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.