Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў

Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў (25 чэрвеня 1928, Масква — 29 сакавіка 2017,Пало-Алто, ЗША) — савецкі і амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003), акадэмік РАН, доктар фізіка-матэматычных навук. Асноўныя работы зробленыя ў галіне фізікі кандэнсаваных асяроддзяў.

Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў
руск.: Алексей Алексеевич Абрикосов
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1928(1928-06-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 2017(2017-03-29)[3][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Аляксей Іванавіч Абрыкосаў
Жонка Svetlana Bunkova[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка[5] і Фізіка кандэнсаванага стану
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1955)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леў Давідавіч Ландау
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Аляксей Абрыкосаў нарадзіўся 25 чэрвеня 1928 ў сям’і вядомых патолагаанатамаў — загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі Другога Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 года — I Маскоўскі медыцынскі інстытут) акадэміка Аляксея Іванавіча Абрыкосава і асістэнта кафедры, празектара Крамлёўскай бальніцы Фані Давідаўны Вульф.

Пасля заканчэння школы ў 1943 годзе пачаў вывучаць энергатэхніку, але ў 1945 годзе перайшоў да вывучэння фізікі. Яго настаўнікам у фізіцы стаў Л. Д. Ландау, ва ўзросце 19 гадоў А. А. Абрыкосаў здае яму «тэарэтычны мінімум», у 1948 годзе заканчвае з адзнакай фізічны факультэт МДУ. Пад кіраўніцтвам Л. Д. Ландау напісаў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмічная дыфузія ў цалкам і часткова іянізаванай плазме» і абараніў яе ў 1951 годзе ў Інстытуце фізічных праблем у Маскве. У гэты ж час яго бацькі былі адхіленыя ад працы ў Крамлёўскай бальніцы ў ходзе кампаніі супраць так званых урачоў-шкоднікаў.

Пасля абароны працаваў у Інстытуце фізічных праблем і ў 1955 годзе (ва ўзросце 27 гадоў) абараніў доктарскую працу па квантавай электрадынаміцы высокіх энергій.

У 1965—1988 гг. — У Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Л. Д. Ландау АН СССР, адным з заснавальнікаў якога ён з’яўляецца.

1975 год — ганаровы доктар Універсітэта Лазаны.

У 1988 па 1991 гг. узначальваў Інстытут фізікі высокіх ціскаў у горадзе Троіцк.

Акрамя навуковай дзейнасці Аляксей Аляксеевіч таксама выкладаў:

да 1969 года — у МДУ
у 1970—1972 гадах — у Горкаўскім дзяржаўным універсітэце
у 1972—1976 гадах загадваў кафедрай тэарэтычнай фізікі ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце
у 1976—1991 гадах — загадваў кафедрай тэарэтычнай фізікі ў МІСіСе ў Маскве.

У 1988 годзе Абрыкосаў выдаў «Асновы тэорыі металаў», напісаныя на аснове яго лекцый у МДУ, МФТІ і МІСіС.

У 1991 годзе прыняў запрашэнне Аргонскай нацыянальнай лабараторыі ў Ілінойсе і перасяліўся ў ЗША. У ЗША выкладаў ва Ўніверсітэце Ілінойса (Чыкага) і ва Ўніверсітэце штата Юта. У Англіі выкладаў у Універсітэце Лафбара.

У 1999 годзе прыняў амерыканскае грамадзянства. Абрыкосаў з’яўляецца членам розных навуковых устаноў, у ліку якіх Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Расійская акадэмія навук, Лонданскае каралеўскае таварыства і Амерыканская акадэмія навук і мастацтваў.

Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў тройчы жанаты, выхаваў дваіх сыноў і дачку. Трэцяя жонка — Святлана Юр’еўна Бунькова, 1977 года нараджэння.

Зноскі

  1. Абрикосов Алексей Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Alexey A. Abrikosov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Argonne Scientist and Nobel Laureate Dies at 88
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. https://www.amacad.org/person/alexei-alexeyevich-abrikosov
  8. NNDB — 2002.
  9. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 5.