Аляксей Віктаравіч Дабравольскі
Аляксе́й Ві́ктаравіч Дабраво́льскі (нар. 15 красавіка 1985, Ліда) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Ліда».
Поўнае імя | Аляксей Віктаравіч Дабравольскі | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 красавіка 1985 (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Ліда | ||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
З 17 гадоў стаў гуляць за «Дынама» (Мінск). У 2005 годзе з-за недахопу гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду «Дарыдзе». У сакавіку 2006 года быў аддадзены ў арэнду ў расійскі клуб «Металург» (Краснаярск), пасля вяртання ў ліпені правёў толькі адну сустрэчу ў складзе сталічнага «Дынама».
У 2007 годзе перайшоў у клуб «Мінск», аднак не змог зайграць у аснове. У 2008 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», якая выступала ў Вышэйшай лізе. У складзе каманды Аляксей правёў 6 сустрэч.
У 2009 годзе зноў быў аддадзены ў арэнду ў родны клуб «Ліда». А з 2010 года далучыўся да клуба на трывалай аснове. У сезонах 2011 і 2012 быў прызнаны найлепшым іграком каманды. Пазней стаў таксама капітанам каманды.
У сезоне 2021 быў гуляючым трэнерам, а па яго заканчэнні канчаткова завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу[1]. У ліпені 2022 года пасля адстаўкі Віталя Рашкевіча стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[2]. У сезоне 2023 застаўся на чале каманды ўжо паўнавартасным галоўным трэнерам.
Міжнародная кар’ера правіць
У 2002—2006 гадах гуляў за розныя юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2008
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2011