Аляксей Георгіевіч Шэін

Аляксей Шэін (13 ліпеня 1976, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч.

Аляксей Георгіевіч Шэін
Род дзейнасці палітык, журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 13 ліпеня 1976(1976-07-13) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Скончыў школу з мастацкім ухілам (Гродна), філалагічны факультэт БДУ.

Навучаўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва), у Haggai Institute (Hawaii, USA). Прайшоў праграму абмена для прафесіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША).

Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква).

З’яўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа»[1].

Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту. У 2000—2004 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні МФ.

У 2005—2006 — прэсавы сакратар, затым — спіч-райтар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. З’яўляўся ініцыятарам правядзення кампаніі «За свабоду сумлення» (падчас кампаніі было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за змены ў рэлігійнае заканадаўства). Быў сустаршынёй аргкамітэту «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі»[2].

У 2015 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Сем камянёў», які атрымаў шматлікія станоўчыя водгукі крытыкаў і стаў адным з бестсэлераў 2015 г. [крыніца?] У 2017 годзе плануецца выданне чэшскага перакладу рамана [крыніца?] .

Узнагароды правіць

  • 2014 год — пераможца літаратурнага конкурсу нон-фікшн літаратуры «Экслібрыс», які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Членам міжнароднага журы конкурсу была таксама Святлана Алексіевіч (лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года).
  • 2015 год — прэмія «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ў намінацыі «Грамадскі лідар года», як вядучы курсаў «Моваведа». Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў.
  • 2017 год — узнагароджаны дыпломам «Пяцёрка лепшых беларускіх аўтараў» (штогадовая ўзнагарода Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска) [крыніца?].
  • 2017 год — адзначаны Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі за лепшы літаратурны дэбют, за кнігу «Сем камянёў». Прэмія штогод уручаецца прадстаўнікамі Таварыства на Eurocon — еўрапейскім кангрэсе навуковай фантастыкі, які ў 2017 годзе прайшоў у нямецкім Дортмундзе[3]

Бібліяграфія правіць

Зноскі

  1. Шэін Аляксей. Сем камянёў. Prastora.by. Праверана 3 ліпеня 2015.
  2. Анкета Свабоды. Аляксей Шэін. Радыё «Свабода» (19 лютага 2010). Праверана 3 ліпеня 2015.
  3. Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за кнігу фэнтэзі. Новы Час (21 чэрвеня 2017). Праверана 22 студзеня 2018.