Аляксей Канстанцінавіч Каўка

гісторык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч (1937—2024)

Аляксей Канстанцінавіч Ка́ўка[1] (нар. 20 верасня 1937, в. Машчаліна, Чэрвеньскі раён21 сакавіка 2024, Масква[2]) — беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).

Аляксей Канстанцінавіч Каўка
Дата нараджэння 20 верасня 1937(1937-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2024(2024-03-21) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч
Навуковая сфера беларуская літаратура, гісторыя Польшчы і літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук і кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 года на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971—1979 і 1983—1987 гадах у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979—1982 гадах прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. 3 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Советское славяноведение», з 1989 года ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай АН. У 1988—1990 гадах старшыня рады Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў Маскве[1].

У 1976—1977 гадах напісаў «Ліст да рускага сябра» — палемічны твор пра стан беларускай мовы і парушэнне моўных правоў у Савецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, патрапіў у Польшчу, затым — у Лондан, дзе быў выдадзены паралельна на рускай і англійскай мовах у 1979 годзе[3][4].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].

Бібліяграфія правіць

  • Польша: Отечество и социализм. — М., 1977;
  • Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пач. XX стст. — Мн., 1989;
  • Жывом! — М.; Мн., 1997;
  • Будам жыць! Пра тое самае. — Мн.; М., 1998;
  • Letter to russian friend = Письмо русскому другу. — London, 1979.

Зноскі

  1. а б Беларусь 1995.
  2. Гарбацкі, Уладзіслаў. Аляксей Каўка. Да сьмерці вялікага «беларусіна-маскаля» . Новы Час (21 сакавіка 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
  3. Аляксей Каўка. Letter to a Russian friend: a 'samizdat' publication from Soviet Byelorussia. — London: Association of Byelorussians in Great Britain, 1979. — 64 p.
  4. Сяргей Дубавец. "Ліст да расейскага сябра". Радыё Свабода (17 жніўня 2005).
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура правіць

  • Ка́ўка Аляксей Канстанцінавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 379—380. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.