Аляксей Мікалаевіч Хвастоў

Аляксей Мікалаевіч Хвастоў (руск.: Алексе́й Никола́евич Хвосто́в) (1 (12) чэрвеня 1871 — 5 верасня 1918) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (19151916).

Аляксей Мікалаевіч Хвастоў
А. М. Хвастоў у 1913 годзе
А. М. Хвастоў у 1913 годзе
Сцяг Валагодскі губернатар
2 чэрвеня 1906 — 23 жніўня 1910
Папярэднік Аляксандр Аляксандравіч Ладыжанскі
Пераемнік Міхаіл Мікалаевіч Шрамчанка
Сцяг Ніжагародскі губернатар
23 жніўня 1910 год — 15 лістапада 1912 год
Папярэднік Міхаіл Мікалаевіч Шрамчанка
Пераемнік Віктар Міхайлавіч Барзенка
Сцяг27-ы Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі
26 верасня 1915 — 3 сакавіка 1916
Кіраўнік урада Іван Логінавіч Гарамыкін, Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер
Папярэднік Мікалай Барысавіч Шчарбатаў
Пераемнік Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер
Нараджэнне 1 (13) ліпеня 1872(1872-07-13)
Смерць 23 жніўня 1918(1918-08-23) (46 гадоў)
Масква, Расійская імперыя
Род Хвастовы
Бацька Мікалай Аляксеевіч Хвастоў[d]
Жонка Кацярына Аляксандраўна Папова
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя Рускі сход
Адукацыя Аляксандраўскі ліцэй
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дваранін. Буйны землеўласнік Валагодскай, Варонежскай, Арлоўскай і Тульскай губерняў. У 1893 годзе скончыў Імператарскі Аляксандраўскі ліцэй з срэбным медалём. Працаваў службоўцам у розных дэпартаментах Сената. З 1898 — намеснік пракурора Цвярскога акруговага суду. З 1900 — намеснік пракурора Маскоўскага акруговага суду. З сакавіка 1904 мінскі, з кастрычніка 1904 — тульскі віцэ-губернатар. З 2 чэрвеня 1906 па 1910 — валагоцкі губернатар. З 23 жніўня па 1912 — ніжагародскі губернатар, пакінуў свой пост у сувязі з абраннем у Дзяржаўную Думу ад Арлоўскай губерніі. Старшыня фракцыі правых у 4-й Дзяржаўнай думе, пазней — міністр унутраных спраў Расіі з 26 верасня 1915 па 3 сакавіка 1916. Падчас лютаўскай рэвалюцыі арыштаваны, пасажаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дапытваўся Надзвычайнай следчай камісіяй часовага ўрада, абвінавачваўся ў растраце казённых грошай. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі быў пакінуты ў зняволенні, у жніўні 1918 года быў перавезены ў Маскву. Расстраляны падчас чырвонага тэрору разам з групай святароў і правых палітыкаў (еп. Яфрэм Кузняцоў, прат. І. І. Васторгаў, М. А. Маклакоў, І. Г. Шчаглавітаў, З. П. Белецкі і інш.).