Аляксей Нічыпаравіч Карпюк

беларускі пісьменнік

Аляксей Карпюк (14 красавіка 1920, в. Страшэва, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча — 14 ліпеня 1992, Гродна) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 красавіка 1920(1920-04-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1992(1992-07-14)[1] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і[3], бацька быў сябрам КПЗБ[4]. У 1934 годзе скончыў сямігодку[4] і ў 1938—1939 гадах вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні, пасля яе закрыцця, у 1939—1941 гадах — у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (разам з Уладзімірам Калеснікам[4]).

У гады Другой сусветнай вайны ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (канец 1942 года) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф[3][4], што адаб’ецца на яго далейшай біяграфіі[4]. Увосень 1943 года ўцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе[5]. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада імя Кастуся Каліноўскага на Гродзеншчыне. У 1944—1945 гадах служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены, інвалід II групы[4]. У 1947 годзе ўступіў у КПСС[4]. Скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута (1949).

Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага РАНА (1949—1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951—1953). У друку дэбютаваў у 1953 годзе аповесцю «У адным інстытуце»[3]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 года. Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (1953—1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955—1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 года — загадчык агенцтва «Інтурыст» (Гродна), з 1965 года — сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1970 года — упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977—1981 гадах — дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна (адзін з самых нацыянальных па духу музеяў Беларусі ў савецкія часы[4]). З 1978 года — зноў сакратар Гродзенскага аддзялення СП БССР[3], у другой палове 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Гродна: адзін з актывістаў БНФ, адзін з заснавальнікаў ЗБС «Бацькаўшчыны», меў цесныя кантакты з клубам «Паходня»[4]. У пачатку 1990-х спрычыніўся да вяртання праваслаўнай царкве Каложскага храма.

Памёр 14 ліпеня 1992. Як партызан і франтавік быў пахаваны з вайсковым ушанаваннем і салютам на могілках па праспекце Касманаўтаў пад тагачасным дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягам[6].

Творчасць правіць

А. Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя — тэме, якая дазваляла ва ўмовах савецкай цэнзуры раскрываць некаторыя старонкі нацыянальнай гісторыі (аповесць «Данута», раман-быль «Вершалінскі рай» і інш.). Вакол А. Карпюка ў Гродне ў 1960—1970-х гадах узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі. А. Карпюк падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысідэнтамі ў СССР[4]. Сам А. Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, ліставаўся з А. Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п’есу «Свеча на ветру» і апавяданні «Правая кисть» і «Как жаль!»; кантактаваў з сям’ёй Геніюшаў. Тэлефонныя размовы А. Карпюка пачалі праслухоўваць, у яго кватэры рабіліся тайныя вобыскі. Аднойчы нехта папярэдзіў пра мяркуемы вобыск — тады Карпюк знішчыў лісты А. Салжаніцына, самвыдат (напрыклад, раман Я. С. Гінзбург «Крутой маршрут» і г.д.). Паводле ўспамінаў жонкі Карпюка, «нелегальную прадукцыю… ўначы склалі і ўтапілі, … але нешта і захавалася».[4]

20 чэрвеня 1969 года старшыня КДБ СССР Ю. Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, дзе гаварылася: «Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях белорусских писателей — члена КПСС Карпюка и Быкова… Карпюк нелегально распространяет среди своих знакомых различные пасквили в виде книги Гинзбурга-Аксёнова „Крутой маршрут“ и другие. Отрицательно воздействует на молодёжь… Комитетом госбезопасности Белоруссии с санкции ЦК компартии республики готовятся мероприятия, направленные на предотвращение возможных враждебных акций названных лиц». 21 красавіка 1972 года А. Карпюк быў выключаны з КПСС па абвінавачванні ў нацыяналізме, кулацкім паходжанні, хлусні пра сваё мінулае — лагерныя дакументы (цяпер на месцы гэтага лагера, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, створаны музей) былі сфальсіфікаваны афіцэрамі КГБ Фаміным і Клімовічам. У 1970—1972 гадах не мог нідзе ўладкавацца на працу. А. Карпюк прабіваўся да П. Машэрава, і той дапамог яму — у красавіку 1973 года А. Карпюку далі вымову (за выступы супраць афіцыйнай палітыкі партыі) і аднавілі ў партыі. Назіранні за А. Карпюком усё адно працягваліся, але, як сведчаць сучаснікі, «не было ніводнага якога-небудзь прадстаўнічага пісьменніцкага форуму ў Беларусі, дзе б не выступаў Карпюк… ён не саромеўся казаць праўду», «не было ни одного собрания в Союзе писателей, на котором не выступил бы Карпюк и не „врезал“ бы по первое число какому-нибудь освиневшему главначпупсу — партийному или литературному». Сын А.Карпюка Іван напісаў у маі 1976 ліст, адрасаваны Андропаву, дзе гаварылася, што яму, выдатніку МІФІ, не даюць уладкавацца на працу, бо на ім нейкае таўро.[4]

У 1989 годзе А. Карпюк актыўна праяўляе сябе як публіцыст — публікуе шэраг артыкулаў са сваёй трактоўкай, далёкай ад афіцыёзнай ацэнкі, падзей 1939 года[7]. Бюро Гродзенскага абкаму КПБ прымае спецыяльную пастанову пра гэтыя артыкулы, дзе сцвярджаецца, што «Карпюком субъективно, односторонне показана освободительная миссия Красной Армии в сентябре 1939 года, по-своему трактуется отношение жителей к воинам и ход коллективизации в 40-50-е годы». Менавіта гэтая пастанова стала падставаю для напісання Васілём Быкавым артыкула ў абарону Карпюка. А.Карпюк стаў аб’ектам нападак у часопісе «Политический собеседник», дзе пра яго былі пададзеныя фальшывыя звесткі. Карпюк падаў у суд на аўтара артыкула і 2 красавіка 1991 года выйграў працэс. Вярхоўны Суд БССР 12 ліпеня 1991 года пацвердзіў асноўныя пункты судовага выраку. 5 красавіка 1991 года Карпюк выйшаў з КПСС, матывуючы гэта тым, што «разуверыўся ў прынцыпах марксізму-ленінізму ды прыйшоў да высновы, што ідэі яго ўтапічныя, …прыдуманыя бюракратамі ў кабінэтах», але партыйны білет пакінуў сабе «на памяць аб летуценьнях сваёй маладосьці».[4]

Творы правіць

Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). У 1991 годзе напісаў аповесць «Белая дама», дзе ўзнавіў падзеі беларускай гісторыі часоў ВКЛ. Выбраныя творы ў 2 тамах выйшлі у 1980 і 1990—1991 гадах[3], а таксама Выбраныя творы (2007) у серыі «Беларускі кнігазбор»[8].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна «Віртуці Мілітары». Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».[3].

Ушанаванне памяці правіць

  • Імя А. Н. Карпюка носіць адна з вуліц Гродна[9]
  • Мемарыяльная шыльда усталяваная на будынку № 49 па вуліцы Элізы Ажэшкі ў Гродне [10]
  • Да 100-годдзя Карпюка быў створаны віртуальны музей жыцця пісьменніка[11]

Крыніцы правіць

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. а б в г д е Гардзіцкі…
  4. а б в г д е ё ж з і к л м Дэмакратычная…
  5. Хто такі Аляксей Карпюк і чаму пра яго памятаюць гродзенцы . Hrodna.life - навіны Гродна (26 лютага 2024). Праверана 26 лютага 2024.
  6. 31 год таму памёр Аляксей Карпюк: 9 фактаў пра знакамітага гродзенца . Hrodna.life - навіны Гродна (26 лютага 2024). Праверана 26 лютага 2024.
  7. Карпюк А. Печальные были // Гродненская правда 20-21.07.1989; Карпюк А. Чтобы больше было правды // Гродненская правда 05.10.1989; Карпюк А. Варашылаўскія стралкі // ЛіМ. 20.10.1989.
  8. У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008(недаступная спасылка) — Эл.рэсурс nashaniva.by
    Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядута. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура) У кнізе: аповесці «Данута», «Развітанне з ілюзіямі», драма «Канец свету», у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з’ездзе пісьменнікаў у Мінску і «Перэпетыі пошукаў»; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды-Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова і інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава
  9. Перечень наименований элементов улично-дорожной сети г. Гродно. grodno.gov.by. Праверана 26 лютага 2024.
  10. У Горадні адкрылі памятную дошку пісьменьніку Аляксею Карпюку // Радыё Свабода, 15 красавіка 2019
  11. Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна. Электронны музей А.Н. Карпюка.

Літаратура правіць

Дакументы правіць

  • ANH. F-3 (Аляксей Карпюк);
  • Центр Хранения Современной Документации. Фонд 5, опись 61, ед. хранения 8182 (ролик № 009867).
  • Постановление Бюро Гродненского обкома КПБ "Об обращении и письмах ветеранов войны и труда в обком КПБ на публикации А. Н. Карпюка в газете «Гродненская гравда» // Гродненская правда 23.12.1989;

Крыніцы правіць

  • Быков В. В железной раковине // Литературная газета. № 14, 04.06.1990;
  • Леденеев Я. Истина дороже всего // Политический собеседник. 1990, № 10;
  • Бабич Д. Он был в России больше, чем поэт… 14 малоизвестных фактов из жизни Ю. В. Андропова // Комсомольская правда. 16.10.1992;
  • Бабич Д. Как «жучки» точили книги Быкова // Комсомольская правда. 16.02.1993;
  • Тарас В. На острове воспоминаний // Нёман. 1998, № 5;
  • Каментар-інтэрвію з Карпюком да артыкула ў «Гродненской правде» за 23 снежня 1989 году // Рэанімова. 1990, № 1 (7).

Спасылкі правіць