Аляксей Пятровіч Зефіраў

вучоны ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі

Аляксей Пятровіч Зефі́раў[1] (25 сакавіка 1907, Гомель — 8 верасня 1979, Масква) — савецкі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1968), доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1958).

Аляксей Пятровіч Зефіраў
Дата нараджэння 12 (25) сакавіка 1907
Месца нараджэння Гомель, Магілёўская губерня,  Расійская імперыя
Дата смерці 8 верасня 1979(1979-09-08) (72 гады)
Месца смерці Масква
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера неарганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН СССР, прафесар
Альма-матар Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1978

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Гомель Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і працаваў у прафсаюзных арганізацыях у Тамбове. У 1927 годзе паступіў у Данецкі горны інстытут і ў 1929 годзе быў пераведзены ў Маскоўскую горную акадэмію, пазней — у наноў створаны Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата, які скончыў у 1932 годзе. З 1932 года працаваў у трэсце «Алтайзолата», прайшоўшы шлях ад галоўнага металурга да намесніка галоўнага інжынера. У 1935 годзе пераведзены ў Маскву на пасаду начальніка сектара апрацоўкі руд трэста «НИС золото». У 1936 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры высакародных металаў Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата, якую скончыў у 1939 годзе. З 1937 года займаў пасаду начальніка тэхнічнага аддзела трэста «Галоўусходзолата» («Главвостокзолото»), з 1940 года — галоўнага інжынера Галоўнага ўпраўлення прамысловасці рэдкіх металаў. У 1943—1946 гг. дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута рэдкаметальнай прамысловасці. З 1946 г. галоўны інжынер, пазней — пешы намеснік начальніка Другога ўпраўлення пры Савеце міністраў СССР. З 1953 г. А. П. Зефіраў у апараце Міністэрства сярэдняга машынабудавання СССР: начальнік Тэхнічнага ўпраўлення, з лістапада 1954 г. — намеснік начальніка Навукова-тэхнічнага ўпраўлення. У 1954 годзе А. П. Зефіраву прысуджана навуковая ступень доктара тэхнічных навук. З 1977 года ён на пасадзе дырэктара Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічных тэхналогій. У лістападзе 1967 г. вучоны абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па Аддзяленню фізікахіміі і тэхналогіі неарганічных матэрыялаў, спецыяльнасць — тэхналогія неарганічных матэрыялаў і металургія.

Памёр А. П. Зефіраў 8 верасня 1979 г. у Маскве.

Педагагічная дзейнасць правіць

У 1948—1951 гг. А. П. Зефіраў старэйшы выкладчык, у 1958—1961 гг. загадчык кафедрай тэхналогіі рэдкіх і радыеактыўных рэчываў (у 1961—1967 гг прафесар) Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева. У 1955—1958 гг. — прафесар, загадчык кафедрай металургіі і металазнаўства Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

А. П. Зефіраў займаўся пытаннямі хіміі і тэхналогіі рэдкіх, радыеактыўных і высакародных металаў. Прымаў удзел у распрацоўцы і ўкараненні ў прамысловую вытворчасць газавых бязводных метадаў атрымання аксідаў, фтарыдаў, металічнага урану і яго сплаваў і інш. У 1969—1979 гг. уваходзіў у склад Навуковага савета па тэарэтычным асновам хімічнай тэхналогіі Акадэміі навук СССР, у 1972—1979 гг. у склад Навуковага савета па неарганічнай хіміі. Таксама быў членам навуковых саветаў Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічнай тэхналогіі, Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, Маскоўскага інстытута сталі і сплаваў, секцыі Камітэта па Ленінскім і Дзяржаўным прэміям СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Атомная энергия» і «Атомная техника за рубежом».

А. П. Зефіраву належаць больш за 200 навуковых прац.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць