Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны

Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны — камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса 31-й арміі 3-га Беларускага фронту, гвардыі генерал-палкоўнік танкавых войскаў[1].

Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1908(1908-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1987(1987-04-21) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Гады службы 19311974
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Часць 2-гі гвардзейскі танкавы корпус, 31-я армія, 3-ці Беларускі фронт
Пасада камандзір корпуса
Бітвы/войны Другая сусветная вайна/Вялікая Айчынная вайна: Абарона Кіева, 1941, Сталінградская бітва, Курская бітва, Смаленская наступальная аперацыя, Віцебская аперацыя, Беларуская аперацыя, Гумбінен-Гольдапская аперацыя, Інстэрбургска-Кёнігсбергская наступальная аперацыя
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Перыяд да Вялікай Айчыннай вайны правіць

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1908 года ў горадзе Жытоміры (цяпер абласны цэнтр Жытомірскай вобласці Украіны) у сям'і рабочага. Украінец. Член ВКП(б)/КПСС з 1928 года. Пасля заканчэння рабфака працаваў на прадпрыемствах горада Жытоміра.

У Чырвонай Арміі з 1931 года. У 1932 годзе скончыў Саратаўскае бранятанкавае вучылішча, а ў 1940 годзе — Ваенную акадэмію механізавання і матарызацыі РСЧА[1].

Вялікая Айчынная вайна правіць

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. С. Бурдзейны на фронце. Быў камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба танкавай брыгады, з красавіка па 26 снежня 1942 года — начальнікам штаба 24-га танкавага корпуса.

26 снежня 1942 года за баявыя заслугі 24-ы танкавы корпус быў ператвораны ў 2-гі гвардзейскі танкавы корпус, а палкоўнік Бурдзейны А. С. стаў яго камандзірам.

Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 27 студзеня 1943 года 2-гі гвардзейскі танкавы корпус ганараваны ганаровага наймення «Тацынскі».

Удзельнічаў у баях за Кіеў, Харкаў, Сталінград, на Курскай дузе, у Смаленскай наступальнай аперацыі, у Віцебскай аперацыі.

31 жніўня 1943 года палкоўніку Бурдзейнаму А. С. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр танкавых войскаў».

Камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса (31-я армія, 3-ці Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Бурдзейны А. С. праявіў свой палкаводчы талент у Беларускай аперацыі, падчас якой 4-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір — гвардыі палкоўнік Лосік А. А.), якая ўваходзіла ў склад даручанага яму танкавага корпуса, а 5 гадзіне раніцы 3 ліпеня 1944 года першай[1] уварвалася ў сталіцу Беларусі — Мінск па цэнтральнай магістралі, а менш чым праз гадзіну ў горад увайшлі і астатнія брыгады, якія ўваходзілі ў склад корпуса: 25-я гвардзейская танкавая брыгада — з боку Лагойскай шашы, 26-я гвардзейская танкавая — праз Сляпянку. За 4-й гвардзейскай танкавай брыгадай рушыла ўслед 4-я гвардзейская мотастралковая. А затым, услед за танкістамі генерала Бурдзейнага, у Беларускую сталіцу ўвайшлі перадавыя часткі 31-й і 11-й гвардзейскай армій.

У кастрычніку 1944 года 2-гі гвардзейскі Тацынскі танкавы корпус удзельнічаў у Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі.

2 лістапада 1944 года генерал-маёру танкавых войскаў Бурдзейнаму А. С. прысвоена воінскае званне «генерал-лейтэнант танкавых войскаў».

У студзені 1945 года танкісты танкавага корпуса генерала А. С. Бурдзейнага ўдзельнічалі ў Інстэрбургска-Кёнігсбергскай наступальнай аперацыі войскаў 3-га Беларускага фронту.

Перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны правіць

У 1949 годзе А. С. Бурдзейны скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Камандаваў аб'яднаннем, быў 1-м намеснікам камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі, начальнікам Аўтатрактарнага кіраўніцтва Міністэрства абароны СССР[1].

3 ліпеня 1961 года, у дзень 17-й гадавіны вызвалення горада Мінска, ля падножжа помніка Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску ганаровы грамадзянін горада Мінска А. С. Бурдзейны запаліў вечны агонь.

З 1974 года генерал-палкоўнік Бурдзейны А. С. — у адстаўцы. Абіраўся членам ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Жыў у Маскве. Сканаў 21 красавіка 1987 года. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Узнагароды і ганаровыя званні правіць

За ўмелае камандаванне танкавым корпусам у Беларускай аперацыі, узорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года гвардыі генерал-лейтэнанту Бурдзейнаму Аляксею Сямёнавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5026).

Узнагароджаны дзвюма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, дзвюма ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Кутузава 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, замежнымі ордэнамі.

Герой Савецкага Саюза Бурдзейны А. С. — ганаровы салдат вайсковай часці і ганаровы грамадзянін горада-героя Мінска[1].

Памяць правіць

Зноскі

  1. а б в г д Бурдейный Алексей Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 92. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Галицкий К. Н. Годы суровых испытаний. 1941—1944 (записки командарма) — М.: Наука, 1973

Спасылкі правіць

Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны на сайце «Героі краіны»