Аляксей Сяргеевіч Хабленка

украінскі футбаліст

Аляксей Хабленка (нар. 4 красавіка 1994, Екацярынбург, Расія) — украінскі футбаліст, нападнік чаркаскага ЛНЗ (у арэндзе з крыварожскага «Крыўбаса»).

Футбол
Аляксей Хабленка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Хабленка
Нарадзіўся 4 красавіка 1994(1994-04-04)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 184 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна ЛНЗ
Маладзёжныя клубы
2008 Украіна Электрон (Рамны)
2008 Украіна Юнацтва (Чарнігаў)
2009—2011 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2011—2013   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 43 (4)
2013—2014   Украіна Палтава 18 (4)
2014—2015   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 28 (7)
2015   Украіна Гаверла (Ужгарад) 12 (0)
2016   Украіна Чарнаморац (Адэса) 7 (1)
2016—2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 46 (10)
2018   Польшча Лех (Познань) 11 (2)
2018—2019 Беларусь Дынама (Брэст) 37 (13)
2020—2021 Украіна Дніпро-1 30 (9)
2021   Нарвегія Стабек (Берум) 4 (0)
2021   Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 19 (11)
2022— Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 8 (1)
2022   Эстонія Левадыя (Талін) 6 (1)
2023   Украіна Карпаты (Львоў) 7 (1)
2023—   Украіна ЛНЗ (Чаркасы)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Украіна Украіна (да 17) 38 (11)
2011—2013 Украіна Украіна (да 19) 25 (6)
2014—2015 Украіна Украіна (да 21) 9 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019

Клубная кар’ера правіць

У дзіцяча-юнацкай лізе Украіны выступаў за «Электрон» (Рамны) і «Юнацтва» (Чарнігаў). У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама». 30 ліпеня 2011 года дэбютаваў за каманду «Дынама-2», правёў у ёй два гады. У сезоне 2013/14 гуляў у Першай лізе за «Палтаву», быў іграком асновы. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Дынама-2». У 2015 годзе быў аддадзены ў арэнду ва ўжгарадскую «Гаверлу». 19 ліпеня 2015 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (1:1).

У лютым 2016 года на правах арэнды стаў іграком адэскага «Чарнаморца», а ўлетку перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове. Замацаваўся ў якасці іграка стартавага складу. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду польскаму клубу «Лех» з Познані, дзе звычайна выхадзіў на замену.

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста да канца 2019 года[3]. Хутка стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 9 галамі стаў трэцім бамбардзірам каманды, чым дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі.

У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[4] і неўзабаве стаў іграком «Дніпра-1»[5]. У маі 2021 года быў арандаваны нарвежскім «Стабекам», а ў ліпені таго ж года на правах арэнды далучыўся да крыварожскага «Крыўбаса». Замацаваўся ў складзе «Крыўбаса» і ў снежні 2021 года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове, падпісаўшы пагадненне на 2,5 гады.

У сакавіку 2022 года быў аддадзены ў арэнду талінскай «Левадыі». Па заканчэнні сезона ў ліпені 2022 года вярнуўся ў «Крыўбас». У снежні 2022 года быў арандаваны львоўскімі «Карпатамі», а ў верасні 2023 года далучыўся да чаркаскага ЛНЗ.

Міжнародная кар’ера правіць

З 2009 па 2013 год прыцягваўся да гульняў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2014—2015 гадах — ігрок моладзевай зборнай Украіны.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць