Алянё́к (якуцк.: Өлөөн, руск.: Оленёк) — рака ва Усходняй Сібіры, у Расіі, у Краснаярскім краі і Якуціі.

Алянёк
як. Өлөөн, руск. Оленёк
Характарыстыка
Даўжыня 2270 км
Басейн 219 000 км²
Расход вады 1 210 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Сярэднесібірскае пласкагор'е
 • Месцазнаходжанне Вілюйскае плато
 • Каардынаты 67°35′17″ пн. ш. 105°09′16″ у. д.HGЯO
Вусце Алянёцкі заліў
 • Месцазнаходжанне каля пасёлка Усць-Алянёк
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 72°59′01″ пн. ш. 119°47′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мора Лапцевых
Краіна
Рэгіёны Краснаярскі край, Якуція
Код у ДВР 18020000112117600047229
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 2270[1] (2292[2]) км. Плошча вадазбору 219 000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1210[2] (1290[3]) м³/сек. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 40,714[3] км³/год. Рака выцякае з невялікага возера на паўночнай ускраіне Вілюйскага плато. Працякае ў паўночнай частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я і па Паўночна-Сібірскай нізіне. Пры ўпадзенні ў Алянёцкі заліў мора Лапцевых каля пасёлка Усць-Алянёк, утварае дэльту плошчай 475 км². Жыўленне ракі мяшанае з перавагай снегавога[3]. Замярзае ў канцы верасня — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы мая — першай палове чэрвеня. Суднаходная на адлегласці 921 км ад вусця[1].

Басейн ракі Алянёк

Прытокі: Сыа-Юрэгэ, Булунг-Юрэгэ, Чарчык, Хангаа-Юрэгэ, Сааскы-Суурт, Мэнгэ-Юрэгэ, Улахан-Таймыылыыр, Улахан-Юрэгэ, Таас-Юрэх, Туустаах, Балаганнаах, Кукюр, Табын, Кулумас, Хаардаах, Сылганнаах, Кэрэх-Юрэгэ, Чускууна, Таркукуй, Растаргуй, Кыран, Амыдай, Усуна, Ючугей, Арлоўка, Хаса-Юрэгэ, Ніжняя Томба, Верхняя Томба, Бакалакта і інш.[1]

Каля ракі населеныя пункты Алянёк, Харыялах, Таймылыр, Усть-Алянёк[3].

Зноскі

  1. а б в Река Оленёк // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  2. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 317. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б в г Оленёк // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 317. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць