Піўзавод Аліварыя — найстарэйшая піваварная кампанія Беларусі, якая размешчана ў Мінску.

Піўзавод Аліварыя
Тып ААТ
Заснаванне 1864
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Кісялёва, 30
Ключавыя постаці генеральны дырэктар Дзяніс Уладзіміравіч Шарсценнікаў
Галіна піваварства
Прадукцыя піва
Колькасць супрацоўнікаў каля 800
Дэвіз 150 гадоў ствараем спадчыну
Сайт alivaria.by
Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»

Гісторыя правіць

У 1864 г. мінскай мяшчанкай Фрумкінай на месцы сучаснага завода была пабудавана драўляная піваварня. Пазней уладальнікам піваварні стаў граф Карл Эмерыкавіч Чапскі, які ў 1894 г. пабудаваў каменную піваварню. У 1898 г. піваварня была прададзена аўстрыйскім купцам братам Лекертам, пасля чаго прадпрыемства пачало звацца заводам Лекертаў. У 1917 г. завод быў нацыяналізаваны і атрымаў назву «Піўзавод Беларусь».

У Вялікую Айчынную вайну на заводзе дзейнічала з верасня 1941 г. група Мінскага камуністычнага падполля. Аб'ядноўвала 16 чалавек з ліку работнікаў завода — камуністаў, камсамольцаў і беспартыйных (сакратар падпольнай партыйнай арганізацыі Н. Р. Зікуненка). Пад кіраўніцтвам падпольных Мінскага гаркома КП(б)Б і Варашылаўскага райкома КП(б)Б на канспіратыўных кватэрах членаў групы В. П. Сіневіча (вул. Старажоўская, д. 26, кв. 1) і П. М. Цвяткова (вул. Беламорская, д. 19, кв. 2) падпольшчыкі наладзілі выпуск лістовак, перапісвалі зводкі Саўінфармбюро, размнажалі матэрыялы надпольнай газеты «Звязда». Падпольшчыкі перапраўлялі партызанам зброю, медыкаменты, адзенне, бланкі дакументаў і разведданыя. Восенню 1942 г. акупантам удалося выкрыць групу. 4-6 кастрычніка большасць яе членаў была арыштавана. У фашысцкіх засценках загінулі 11 падпольшчыкаў. У 1970 г. на будынку піваварнага завода ўстаноўлена мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін)[1]. Сам завод падчас вайны не быў зруйнаваны і працягваў вытворчасць.

У 1994 г. завод быў пераўтвораны у ААТ «Піўзавод Аліварыя». У кастрычніку 2005 г. уладальнікам 30 % акцый стаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У канцы 2006 г. 30 % дадатковай эмісіі акцый набыў Baltic Beverages Holding, пасля чаго доля ЕБРР склала 21 %.

У 2008 міжнародная кампанія Carlsberg Group выкупіла долю Baltic Beverages Holding і стала стратэгічным інвестарам ААТ «Піўзавод Аліварыя». У 2011 Carlsberg Group, у выніку шэрагу здзелак, у тым ліку праз публічную прапанову выкупіць акцыі, павялічыла сваю долю ў статутным фондзе ААТ «Піўзавод Аліварыя» да 67,8 %, стаўшы ўладальнікам кантрольнага пакета акцый.

Вытворчасць правіць

У 2007 г. доля ААТ «Піўзавод Аліварыя» у агульным аб'ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 12,7 %. Прадпрыемства вырабляе 11 гатункаў піва:

  • Аліварыя Безалкогольное
  • Аліварыя Десятка
  • Аліварыя Крепкое
  • Аліварыя Золотое
  • Аліварыя Экстра
  • Аліварыя Троицкое
  • Аліварыя Рождественское (сезонны гатунак)
  • Бровар Классическое
  • Бровар Крепкое
  • Бровар Светлое
  • Data 1864

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі правіць