Алімпійская зборная Беларусі па футболе

Алімпійская зборная Беларусі па футболе — зборная, якая прадстаўляе Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Беларусь — першая краіна СНД, зборная якой здолела трапіць на Алімпійскія гульні.

Сцяг Беларусі Алімпійская зборная Беларусі па футболе
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Беларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў
Капітан Станіслаў Драгун
Найлепшы бамбардзір Андрэй Варанкоў (3 мячы)
Хатні стадыён «Трактар»
Код ФІФА BLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Мальта 2004 правіць

У лютым 2004 года моладзевая зборная Беларусі па футболе прымала ўдзел у міжнародным турніры на Мальце. На турніры звычайна прымалі ўдзел нацыянальныя зборныя, але Беларусь, якая рыхтавалася да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2004, выставіла моладзь (ігракі 1981 года нараджэння і маладзей). За каманду, аднак, гуляла чатыры ветэраны — ігракі барысаўскага БАТЭ Дзмітрый Ліхтаровіч, Яўген Лашанкоў, Алег Страхановіч і Мікалай Рындзюк (галоўны трэнер моладзевай зборнай Юрый Пунтус адначасова ўзначальваў БАТЭ) — і ў сувязі гэтым каманда адправілася на турнір пад сцягам алімпійскай зборнай (моладзевы чэмпіянат Еўропы 2004 адначасова з'яўляўся адборачным турнірам для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах). У выніку, беларуская зборная перамагла ў мальтыйскім турніры, але на моладзевым чэмпіянаце Еўропы не выйшла з групы і не трапіла на Алімпіяду.

Табліца правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Беларусь 3 2 0 1 6  2 +4 6
2   Эстонія 3 2 0 1 5  6 −1 6
3   Мальта 3 1 1 1 5  6 −1 4
4   Малдова 3 0 1 2 0  2 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы правіць

Дата Супернік Вынік Спасылка
14.02.2004   Эстонія 0 : 1 [1]
16.02.2004   Малдова 1 : 0 [2]
18.02.2004   Мальта 4 : 0 [3]

Лондан 2012 правіць

Рэгламент правіць

Згодна з рэгламентам, на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане (матчы футбольнага турніру, аднак, праводзяцца ў розных гарадах Вялікабрытаніі), трапляюць гаспадары — зборная Вялікабрытаніі, а таксама тры лепшыя каманды моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 (не лічачы Англію). Адмыслова дзеля вызначэння краіны, якая трапляе на Алімпіяду, быў праведзены матч за трэцяе месца, у якім 25 чэрвеня 2011 моладзевая зборная Беларусі перамагла равеснікаў з Чэхіі з лікам 1:0 (адзіны мяч на 88-й хвіліне забіў Ягор Філіпенка) і трапіла на Алімпійскія гульні.

 
Гол Ягора Філіпенкі ўпершыню вывеў Беларусь на Алімпійскія гульні

На моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2011 мелі права гуляць футбалісты 1988 года нараджэння і маладзей. На Алімпійскіх гульнях мелі права гуляць ігракі 1989 года і маладзей, а таксама тры вопытных футбаліста без абмежавання ўзросту. Такім чынам, удзел футбалістаў моладзевай зборнай 1988 года нараджэння (сярод іх Станіслаў Драгун, Міхаіл Сівакоў, Ягор Філіпенка, Сяргей Мацвейчык, Мікіта Букаткін, Юрый Астравух, Павел Няхайчык, Дзмітрый Рэкіш, Яўген Савасцьянаў, Дзмітрый Гушчанка, Алег Вераціла) непасрэдна ў Алімпійскіх гульнях быў вельмі спрэчным.

Трэнер правіць

Трэнерам алімпійскай зборнай быў прызначаны Георгій Кандрацьеў, які да гэтага ўзначальваў моладзевую зборную. У снежні 2011 ён быў прызначаны адначасова галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай.

Склад правіць

Адразу пасля перамогі над чэхамі Кандрацьеў заявіў, што аснову алімпійскай зборнай будуць утвараць ігракі, якія дамагліся поспеху ў Даніі. Насамрэч, першых матчах у склад зборнай з старэйшых пападалі толькі ігракі 1988 года нараджэння (Букаткін, Вераціла і іншыя — якія здабывалі перамогу ў Даніі), толькі вопытны Аляксандр Бычанок згуляў у адным матчы. У сакавіку 2012 быў прадстаўлены пашыраны спіс з 43 футбалістаў, якія могуць прыняць удзел у Алімпіядзе (сярод іх былі вопытныя футбалісты — Аляксандр Глеб, Сяргей Кісляк, Антон Пуціла, Віталь Радзівонаў, Сяргей Карніленка, Рэнан Брэсан — якія не здабывалі алімпійскую пуцёўку).

З 23 мая па 1 чэрвеня 2012 праходзіў турнір у французскім Тулоне, у якім прымалі ўдзел моладзевыя зборныя, у тым ліку і алімпійскія. Беларусь выступіла няўдала — набрала толькі адно ачко і не выйшла з групы.

9 ліпеня быў абвешчаны канчатковы склад зборнай на алімпіядзе[4]. Кандрацьеў намагаўся браць у зборную ігракоў, якія маюць практыку ў сваіх клубах[5], таму не Алімпіяду не здолелі трапіць Сівакоў і Няхайчык. З вопытных ігракоў на Алімпіяде апынуліся Драгун (які стаў капітанам), Карніленка і Брэсан. Сярод іх, запрашэнне натуралізаванага бразільца мела нямала праціўнікаў[6]. Вераціла трапіў у лік рэзервных ігракоў.

11 ліпеня зборная накіравалася ў Англію для апошняй падрыхтоўкі і серыі кантрольных матчаў.

Інфармацыя пра зборную правіць

Матчы правіць

Нумар Дата Горад Стадыён Супернік Вынік Спасылка
1 05.09.2011   Бранск Дынама   Другая зборная Расіі 0 : 0 [1](недаступная спасылка)
2 10.10.2011   Мінск Трактар   Другая зборная Расіі 2 : 3 [2] Архівавана 21 красавіка 2012.
3 12.11.2011   Эр-Рыяд «Prince Faisal Bin Fahad Stadium»   Саудаўская Аравія (моладзевая) 0 : 0 [3](недаступная спасылка)
4 15.11.2011   Аль-Айн «Khalifa Stadium»   ААЭ (алімпійская) 2 : 4 [4](недаступная спасылка)
5 01.03.2012   Анталья Атацюрк   Урал (Д2) 2 : 2 [5](недаступная спасылка)
6 24.05.2012   Абань Стад дэ Латр   Францыя (моладзевая) 1 : 3 [6] Архівавана 2 студзеня 2013.
7 26.05.2012   Ніца Стад ду Рэй   Марока (алімпійская) 0 : 0 [7] Архівавана 30 снежня 2012.
8 28.05.2012   Ле-Лаванду ле Гран Стад   Мексіка (алімпійская) 1 : 2 [8](недаступная спасылка)
9 14.07.2012   Калчэстэр   Сент-Олбанс Сіці (Д7) 3 : 1 [9]
10 18.07.2012   Нотынгем   Японія (алімпійская) 0 : 1 [10] Архівавана 30 снежня 2012.
11 22.07.2012   Бэдварт The Oval   Альянс аматараў футбола (Лондан) 10 : 1 [11] Архівавана 25 сакавіка 2016.
12 26.07.2012   Ковентры Рыка-Арэна   Новая Зеландыя 1 : 0 [12]
13 29.07.2012   Манчэстэр Олд Трафард   Бразілія 1 : 3 [13]
14 01.08.2012   Глазга Хэмпдэн Парк   Егіпет 1 : 3 [14]

Ігракі правіць

Нумар прастаўлены толькі ў ігракоў, якія трапілі на Алімпіяду (з 1 па 18 — асноўны склад, з 19 па 22 — рэзерв). Колерам пазначаны футбалісты 1988 года нараджэння і старэйшыя.

Нумар Імя Дата нараджэння Клуб 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Брамнікі
1 Аляксандр Гутар 19 снежня 1989   БАТЭ   46'   46'   82' Запас Увесь Увесь Увесь Увесь   75' Увесь   70' Увесь Увесь Увесь
18 Андрэй Шчарбакоў 31 студзеня 1991   БАТЭ   75' Запас   70' Запас Запас Запас
22 Піліп Вайцяховіч 26 сакавіка 1990   Фрэй Запас Запас Запас Запас Запас
Арцём Гамялько 8 снежня 1989   Тарпеда-БелАЗ   46'   46'   82' Увесь Запас
Абаронцы
3 Ігар Кузьмянок 6 ліпеня 1990   Гомель   46' Увесь Запас   72'   46' Увесь   46' Увесь Увесь Увесь
4 Сяргей Паліцевіч 9 красавіка 1990   Дынама   46' Увесь   41'   46' Увесь   46' Увесь   46' Увесь Увесь Увесь
6 Аляксей Гаўрыловіч 5 студзеня 1990   Дынама
  Нафтан
  59'   73'   59'   46' Запас Увесь Запас   46'   81'   46' Запас   80' Запас
7 Максім Вітус 11 лютага 1989   Партызан
  Нёман
  59'   73'   59' Увесь   67' Увесь Увесь   46'
12 Аляксей Казлоў 11 ліпеня 1989   Тарпеда-БелАЗ   46'   61'   24'
  60'
  46'   46'
  67'
  81'   46' Увесь   80'   69'
17 Дзяніс Палякоў 17 красавіка 1991   Шахцёр
  БАТЭ
  72' Увесь Запас Увесь   46'   46' Увесь Увесь Увесь
20 Алег Вераціла 10 ліпеня 1988   Дынама Увесь Увесь Увесь   67' Увесь   64' Увесь   46'   46'
21 Віталь Гайдучык 12 ліпеня 1989   Брэст Увесь Увесь   46'   72' Запас   46' Запас   46'   46'
Юрый Рыжко 10 кастрычніка 1989   Тарпеда-БелАЗ Увесь Увесь Увесь   67'
Сяргей Мацвейчык 5 чэрвеня 1988   Гомель   46'   75'   46'
Яўген Савасцьянаў 30 студзеня 1988   Нёман   73'
Дзмітрый Шматко 26 ліпеня 1989   Партызан   73'
Паўабаронцы
2 Станіслаў Драгун 4 ліпеня 1988   Дынама   46'   46' Увесь
  49' (pen)
  59'   51'   46'   81'   17'
  46'
Увесь Увесь Увесь
5 Дзмітрый Бага 4 студзеня 1990   БАТЭ   75' Увесь
  50'
Увесь   46'   68'   46' Увесь   46' Увесь
  45'
Увесь Увесь
10 Рэнан Брэсан 3 лістапада 1988   БАТЭ   46'   76'   3'
  46'
  81' Увесь
  8'
  75'
13 Ілья Алексіевіч 10 лютага 1991   Гомель   46'   46'   41'   59' Запас   62'   46'
  84'
  54'   70' Увесь
15 Арцём Салавей 1 лістапада 1990   Тарпеда-БелАЗ   46'   46'   67' Увесь Запас   64'   46'   62'   7'
  46'
  54' Запас   60'
16 Міхаіл Гардзяйчук 23 кастрычніка 1989   БАТЭ
  Белшына
  57'   27'   61' Увесь   67'   41' Увесь Запас   46' Увесь   46' Увесь Увесь   60'
Аляксандр Перапечка 7 красавіка 1989   Дынама
  Белшына
  46'   73'   59' Увесь   46' Запас Увесь   64'
Міхаіл Сівакоў 16 студзеня 1988   Зюлтэ-Варэгем   61' Увесь   58'
  72'
  63'   46' Увесь
  44'
Павел Няхайчык 17 мая 1988   Дынама   61'
  73'
Увесь
Мікіта Букаткін 7 сакавіка 1988   Нафтан Увесь Увесь   61'   46'
Аляксандр Талканіца 9 мая 1989   Партызан   57'   59'   60'
Сяргей Русецкі 8 сакавіка 1989   Банік   27'
Аляксандр Бычанок 30 мая 1985   Дынама Увесь
Нападнікі
8 Сяргей Карніленка 14 чэрвеня 1983   Крылы Саветаў Увесь   62' Увесь
  26' (pen)
  39'
  90+1'   78' Увесь
9 Уладзімір Хвашчынскі 10 мая 1990   Брэст   65'
  86'
  75'   67'   72' Запас Увесь   68'   46'   76'   46' Запас Запас Запас
11 Андрэй Варанкоў 9 лютага 1989   Нёман   54' Увесь   41'   46'
  53'
  58' (pen)
  62'   46'   81'   70'   69'
  87'
14 Ягор Зубовіч 6 студзеня 1989   Белшына
  Нафтан
  63'   46'   46' Увесь
  36'
  46'   46'   81'   46'
  60'
  76'
  90+1'   78' Запас
19 Максім Скавыш 13 лістапада 1989   БАТЭ
  Белшына
  65'   75'   46'   54' Запас   41'   46'   46'
  56'
  80'
Запас Запас   75'
Віталь Кібук 7 студзеня 1989   Дынама   46'   41' Увесь   41'
Уладзімір Юрчанка 26 студзеня 1989   Тарпеда-БелАЗ   63'   64'   41'
Мікалай Зянько 11 сакавіка 1989   Мінск   63'

Цікавыя факты правіць

  • Няма ніводнага іграка, які згуляў бы ва ўсіх матчах алімпійскай зборнай.
  • Ягор Філіпенка, які вывеў Беларусь на Алімпіяду, так ні разу і не згуляў за Алімпійскую зборную.

Зноскі