Аліна Шапачнікаў

Аліна Шапачнікаў (польск.: Alina Szapocznikow; 16 мая 1926, Каліш, Польшча — 2 сакавіка 1973, Пасі, Францыя) — польскі скульптар і графік яўрэйскага паходжання.

Аліна Шапачнікаў
польск.: Alina Szapocznikow
Дата нараджэння 16 мая 1926(1926-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1973(1973-03-02)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптарка, артыстка, рысавальнік, фатографка, графік
Жанр абстракцыянізм
Мастацкі кірунак абстракцыянізм і феміністычнае мастацтва[d]
Узнагароды
залаты крыж Заслугі медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Grands ventres (Вялікі пузы). 1968

Біяграфія правіць

Аліна Шапачнікаў нарадзілася 16 мая 1926 года ў горадзе Каліш ў сям'і ўрача. У час Другой сусветнай вайны з-за яўрэйскага паходжання была змешчана ў гета Пабяніцаў і Лодзі, затым знаходзілася ў канцлагерах Асвенцім, Берген-Бельзен і Тэрэзіенштат.

Пасля заканчэння вайны ў 19461947 гадах вучылася на скульптара ў Празе, першапачаткова ў майстэрні Отакара Велімскага, затым у Пражскай Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Дзякуючы стыпендыі, у 1947—1950 гадах працягнула вучобу ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў, аднак з-за цяжкай хваробы яна была вымушана перапыніць вучобу і вярнуцца ў Польшчу.

У 1963 годзе Аліна Шапачнікаў ізноў пераехала ў Парыж. У 1969 годзе ў яе быў дыягнаставаны рак грудзі, і ў 1973 годзе яна памерла ў санаторыі Пра-Катанэ ў Пасі.

Асабістае жыццё правіць

Яна была жонкай польскага гісторыка мастацтва Рышарда Станіслаўскага, іх сын Пётр жыве ў Францыі. Пасля разводу са Станіслаўскім яна выйшла замуж за польскага графіка Рамана Цяслевіча, з якім заставалася ў шлюбе да самай смерці.

Мастацкая творчасць правіць

Пражываючы ў Польшчы, яна стварала выразныя фігуратыўныя скульптуры, выкарыстоўваючы такія матэрыялы як бронза і камень. У Парыжы яна пачала эксперыментаваць з каляровымі злепкамі ўласнага цела ў поліэстэры і поліўрэтане. У апошнія гады жыцця на яе творчасці адбівалася ўсведамленне надыходзячай смерці.

Яе працы знаходзяцца ў экспазіцыі Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку, у Музея сучаснага мастацтва ў Лос-Анджэлесе, парыжскага Цэнтра Пампіду і лонданскай Галерэі Тэйт.

Зноскі

  1. а б Alina Szapocznikow
  2. а б Alina Szapocznikow // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі правіць