Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян

Амаза́сп Хачату́равіч Бабаджаня́н (арм.: Համազասպ Խաչատուրի Բաբաջանյան; 5 (18) лютага 1906 года, сяло Чардахлы, Елізаветпальская губерня, цяпер Шамкірскі раён, Азербайджан1 лістапада 1977 года, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, Галоўны маршал бранятанкавых войскаў (29 красавіка 1975 года). Герой Савецкага Саюза (26 красавіка 1944 года).

Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян
арм.: Համազասպ Խաչատուրի Բաբաջանյան
Дата нараджэння 18 лютага 1906(1906-02-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1977(1977-11-01)[3] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота і танкавыя войскі
Званне галоўны маршал рода войск[1]
Камандаваў 20th Guards Motor Rifle Division[d], 11-я асобная механізаваная брыгада, 2-я гвардзейская танкавая армія[d], 8th Tank Army[d], Адэская ваенная акруга, Ваенная акадэмія бранятанкавых войскаў[d], Q48941185? і Q65177563?
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6 і 7 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР. Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР. Член ЦК Камуністычнай партыі Украіны.

Пачатковая біяграфія правіць

Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян нарадзіўся 18 лютага 1906 года ў сяле Чардахлы Елізаветпальскай губерні цяпер Шамхорскага раёна Азербайджана ў армянскай сялянскай сям'і, у якой былі 8 дзяцей.

Пасля сканчэння пяці класаў сярэдняй школы працаваў у бацькаўскай гаспадарцы і парабкаваў.

У 1924 годзе ўступіў у камсамол, пасля чаго стаў першым сакратаром сельскай камсамольскай ячэйкі.

Вайсковая служба правіць

Даваенны час правіць

У верасні 1925 года быў закліканы ў шэрагі РСЧА па камсамольскім закліку, пасля чаго быў скіраваны на навуку ў Армянскую пяхотную школу, дыслакаваную ў Ерэване, а пасля яе расфармавання ў верасні 1926 года быў пераведзены ў Закаўказскую вайсковую пяхотную школу, дыслакаваную ў Тбілісі. У 1928 годзе ўступіў у шэрагі УКП(б).

Пасля сканчэння школы Бабаджанян у верасні 1929 года быў скіраваны ў 7-ы Каўказскі стралковы полк (Каўказская Чырванасцяжная армія), дзе служыў на пасадах камандзіра ўзвода, сакратара партбюро асобнага батальёна і камандзіра роты, знаходзячыся на якіх, браў удзел у баявых дзеяннях супраць бандфармаванняў і антысавецкіх выступленняў. У адным з баёў быў паранены.

У сакавіку 1934 года быў пераведзены ў 3-і кулямётны полк, дыслакаваны ў Баку, дзе служыў на пасадах камандзіра кулямётнай роты, камандзіра кулямётнага батальёна і памагатага начальніка штаба палка. У кастрычніку 1937 года быў прызначаны на пасаду начальніка 1-га аддзяленні штаба пункта ППА Закаўказскай ваеннай акругі ў Баку, у жніўні 1938 года — на пасаду начальніка штаба 3-га кулямётнага палка, а ў кастрычніку таго ж года — на пасаду памагатага камандзіра 2-га кулямётнага палка (Ленінградская ваенная акруга). Неўзабаве ўзяў удзел у ходзе савецка-фінскай вайны, падчас якой у баі 18 лютага 1940 года быў паранены.

Пасля акрыяння Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян у снежні 1940 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра 493-га стралковага палка, у студзені 1941 года — на пасаду намесніка камандзіра 751-га стралковага палка (Паўночна-Каўказская ваенная акруга), а ў красавіку таго ж года — на пасаду памагатага начальніка 1-га аддзялення аператыўнага аддзела штаба 19-ай арміі.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У пачатку вайны 19-ая армія была перадыслакавана і ўлучана ў склад Заходняга фронту. У жніўні 1941 года Бабаджанян быў прызначаны на пасаду камандзіра 395-га стралковага палка (127-я стралковая дывізія, ператвораная 18 верасня ў 2-ю гвардзейскую), пасля чаго браў удзел у ходзе Смаленскай бітвы і Ельнінскай наступальнай аперацыі, пасля сканчэння якіх браў удзел у складзе аператыўнай групы пад камандаваннем генерала А. М. Ермакова падчас абарончых і наступальных баявых дзеянняў у раёне горада Глухаў і ў Арлоўска-Бранскай абарончай аперацыі, а потым вёў абарончыя баявыя дзеянні пад Курскам і Цімам.

Напачатку чэрвеня 1942 года Бабаджанян быў скіраваны на навуку на паскораны курс пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, пасля сканчэння якога пад канец жніўня таго ж года быў прызначаны на пасаду камандзіра 3-й механізаванай брыгады, якая неўзабаве ўзяла ўдзел у Курскай бітве.

У кастрычніку 1943 года 3-я механізаваная брыгада была ператворана ў 20-ю гвардзейскую, пасля чаго брала ўдзел у Жытомірска-Бярдзічаўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Праскураўска-Чарнавіцкай і Ільвоўска-Сандомірскай наступальных аперацыях.

Войскі 1-га Украінскага фронту аднавілі наступленне…. Ужо 24 сакавіка 20-я гвардзейская механізаваная брыгада палкоўніка А. Х. Бабаджаняна выйшла ў Залешчыкаў да Днестру, завошта яе камандзіру было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

— Дважды Герой Советского Союза Маршал Советского Союза Василевский А.М. Дело всей жизни. Издание второе, дополненное. - М: Издательство Политической литературы, 1975. С.402.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1944 года за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі частак 20-й гвардзейскай механізаванай брыгады і паспяховае фарсіраванне ёю ў ліку першых ракі Днестр, за асабістую мужнасць гвардыі палкоўніку Амазаспу Хачатуравічу Бабаджаняну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

25 жніўня 1944 года Бабаджанян быў прызначаны на пасаду камандзіра 11-га гвардзейскага танкавага корпуса, які неўзабаве ўзяў удзел у ходзе Вісла-Одарскай і Берлінскай наступальных аперацый. За вызваленне гарадоў Тамашуў, Лодзь, Куна, Ленчыца і Гостынь і выяўлены пры гэтым гераізм і мужнасць корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, за авалоданне гарадамі Тчэў, Вейхерава і Пуцкордэнам Суворава 2 ступені, а за ўдзел у вызваленні Берліна корпусу была прысвоена ганаровая назва «Берлінскі». За выдатнае кіраўніцтва і правядзенне наступальных баёў корпуса па прарыве абароны праціўніка і разгроме вузлоў супраціву і выяўленую пры гэтым мужнасць і самаахвярнасць Амазасп Хачатурович Бабаджанян быў узнагароджаны ордэнамі Суворава 1 і 2 ступеняў.

За час вайны злучэнні пад камандаваннем Бабаджаняна 15 раз згадваліся ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі СССР І. В. Сталіна[4].

Паваенная кар'ера правіць

Пасля сканчэння вайны Бабаджанян працягнуў камандаваць корпусам, які ў ліпені 1945 года быў ператвораны ў 11-ю гвардзейскую танкавую дывізію.

У студзені 1947 года быў скіраваны на навуку ў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава, пасля сканчэння якой у 1948 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка штаба, у верасні 1950 года — на пасаду камандуючага 2-ай гвардзейскай механізаванай арміі, а ў маі 1956 года — на пасаду камандуючага 8-ай механізаванай арміі. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (3.08.1953).

Браў удзел падчас падаўленне антысавецкіх выступленняў у Венгрыі, завошта быў узнагароджаны ордэнам Кутузава 1 ступеня.

У студзені 1958 года Бабаджанян быў прызначаны на пасаду 1-га намесніка камандуючага войскамі і члена Ваеннага савета Прыкарпацкай ваеннай акругі, у чэрвені 1959 года — на пасаду камандуючага Адэскай ваеннай акругі, у верасні 1967 года — на пасаду начальніка Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага, а ў маі 1969 года — на пасаду начальніка танкавых войскаў Савецкага Войска і члена Ваеннага Савета Сухапутных войскаў.

Галоўны маршал бранятанкавых войскаў Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян памёр 1 лістапада 1977 года ў шпіталі імя П. В. Мандрыкі. Пахаваны на Новадзявочых могілках (надмагілле — скульптары А. Шыраз, Р. Джулакян, архітэктар К. Сейланаў)

Зноскі

Спасылкі правіць