Аматэрасу[2] Омікамі, або Тэнсё Дай-дзінь (яп. 天 照 大 神, «вялікае бажаство, што азарае нябёсы») — багіня-сонца, адно з пануючых бажаствоў Усеяпонскага пантэона сінці, легендарная прамаці японскага імператарскага роду (лічыцца, што першы імператар Дзіму быў яе прапраўнукам), кіраўніца Нябесных палёў Такамагахара (高 天 原).

Аматэрасу
Amaterasu-Ōmikami (天照大御神, 天照大神)
Аматэрасу выходзіць з пячоры Ама-но-Івата
Аматэрасу выходзіць з пячоры Ама-но-Івата
Міфалогія японская
Сфера ўплыву Сонца
Пол жанчына
Бацька Ідзанагі
Маці Ідзанамі
Браты і сёстры Цукіёмі[d][1], Хіруко[d][1], Сусанаа[1] і Кагуцучы[d][1]
Муж Сусанаа
Дзеці Амэ но Асіхомімі[d][1], Амэ но Хохі[d][1], Амацухіконэ[d][1], Ікуцухіконэ[d][1], Кума но Кусубі[d][1], Такірыбімэ[d][1], Тагіцу хімэ[d][1] і Іцікішыма хімэ[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аматэрасу ўшаноўваюць як вынаходніцу вырошчвання рысу, тэхналогіі атрымання шоўку і ткацкага станка.

Нараджэнне правіць

Японскі трактат Кодзікі апісвае нараджэнне багіні наступным чынам.

Да таго, як на зямлі з'явіліся людзі, існавала шмат пакаленняў багоў. Апошнімі з ніх былі брат і сястра Ідзанагі і Ідзанамі, якія ўступілі ў шлюб, а пасля стварылі розныя востравы Японскага архіпелага і нарадзілі вялікую колькасць багоў і багінь.

Пасля таго, як Ідзанамі памерла, Ідзанагі сышоў за ёй у замагільны свет Ёмі, але не змог вярнуць яе ў свет жывых, і сам вярнуўся апаганеным. Ён пачаў абрад амывання, і з кожнай часткі яго адзення, а таксама частак цела, куды пападала вада, нараджаліся розныя бажаства. Аматэрасу нарадзілася з тых кропляў, якія папалі на яго левае вока.

У Аматэрасу ёсць два браты. Цукуёмі, бог ночы, нарадзіўся з вады правага вока, а Сусанаа, бог мора — з носу.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л 舍人親王, 太安萬侶 日本書紀日本: 0720.
  2. Напісанне Аматэрасу паводле БЭ у 18 т., Т.7. — С. 165.