Амбідэкстры́я (ад лац.: ambi - «абодва» лац.: dexter - «правыя») - прыроджанае ці выпрацаванае падчас трэніроўкі роўнае развіццё функцый абедзвюх рук, без вылучэння вядучай рукі, і здольнасць чалавека выконваць рухальныя дзеі правай і левай рукой з аднолькавай хуткасцю і эфектыўнасцю[1]. У амбідэкстраў раўнамерна развіваюцца абодва паўшар'і мозгу, такія людзі дастаткова хутка ацэньваюць сітуацыю і хутка прымаюць рашэнні. Прыкладна ў аднаго працэнта дзяцей амбідэкстрыя з'яўляецца прыроджанай; такія дзеці ўдвая болей схільныя да цяжкасцяў у мове і СДУГ, іх школьныя адзнакі ў сярэднім горш, чым у праўшэй і ляўшэй[2][3]. Адваротная з'ява, калі чалавеку складана выкарыстоўваць абедзве рукі, завецца амбісіністрыяй.

Цікава, што Эльфы (Эльдар) з твораў Дж. Р. Р. Толкіна з'яўляюцца амбідэкстрамі, як вынікае з артыкула Толкіна аб іх жэстах і пісьменстве[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Амбидекстрия // Большой психологический словарь / сост. Б. Мещеряков, В. Зинченко.
  2. Mixed-Handed Children More lickely to Have Mental Health. Language and sholastic Problems. Study Finds. ScienceDaily.(недаступная спасылка)
  3. Alina Rodriguez; et al. (2010). "Mixed_Handedness Is Linked to Mental Health Problems in children and Adolescents". Pediatrics. 125 (2): e340–e348. doi:10.1542/peds.2009-1165. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)
  4. {{cite journal}}: Пустое цытаванне (даведка)

Літаратура правіць

 
Лагатып Вікіслоўнікі